![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/8/86/Taylor-Swift-Reputation.jpg/640px-Taylor-Swift-Reputation.jpg&w=640&q=50)
...Ready for It? (песня Тэйлар Свіфт)
песня Тэйлар Свіфт / From Wikipedia, the free encyclopedia
«…Ready for It?» (бел. «...Падрыхтаваны да гэтага?») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана ў якасці прома-сінгла 3 верасня 2017 года на лэйбле Big Machine Records і атрымала шырокі поспех у хіт-парадах і па колькасці продажаў. 24 кастрычніка кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, а праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube.
«…Ready for It?» | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Reputation |
||||
Выпушчаны | 24 кастрычніка 2017 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг | |||
Жанр | электрапоп, індастрыял-поп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі | |||
Працягласць | 3:28 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
Трэк дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.
Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў.