Сінгл
фармат выпуску музыкальнага твора / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінгл (англ.: Single ад Single Play record) — першапачаткова грамафонная пласцінка, на кожным з бакоў якой змяшчалася толькі адна музычная кампазіцыя. Паняцце «сінгл» з’явілася ў 1950-я гады, каб акрэсліць розніцу паміж паўнавартаснымі пласцінкамі і пласцінкамі з адной або дзвюма песнямі. Цяпер сінглы таксама выдаюцца на кампакт-дысках і DVD.