From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыпу́тнік[3] (Plantago) — род кветкавых раслін сямейства трыпутнікавых.
Трыпутнік | |||||||||||||||
Трыпутнік вялікі | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Plantago L. | |||||||||||||||
|
Аднагадовыя ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей куст і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, з суцэльным краем, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка.
Адрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі (Plantago major), трыпутнік ланцэтны (Plantago lanceolata), трыпутнік сярэдні (Plantago media), трыпутнік шурпаты (Plantago scabra). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 158 відаў[4]:
Лекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.