From Wikipedia, the free encyclopedia
Physical Review Letters — адзін з найпрэстыжных часопісаў у галіне фізікі[4]. Публікуецца Амерыканскім фізічным таварыствам з 1 ліпеня 1958 года як самастойнае адгалінаванне часопіса Physical Review.
Physical Review Letters | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: Physical Review Letters[1] |
Тып | навуковы часопіс[d] |
Выдавец | Амерыканскае фізічнае таварыства |
Краіна | ЗША |
Заснавана | ліпень 1958[2][3] |
Тэматыка | фізіка |
Мова | англійская |
Перыядычнасць | 1 тыдзень[2] і 2 тыдзень[2] |
ISSN | 0031-9007 |
Вэб-сайт | prl.aps.org |
Physical Review Letters спецыялізуецца на кароткіх артыкулах, якія называюцца лістамі, памерам не больш за пяць старонак. Да публікацыі прымаюцца артыкулы з новымі і не апублікаванымі раней дасягненнямі, ухваленыя трыма рэцэнзентамі з ліку аўтараў часопіса. Выпускі часопіса выходзяць штотыдзень. За 2016 год у часопісе апублікавана 2478 артыкулаў, іх агульны аб’ём складае 13121 старонак[5].
Імпакт-фактар часопіса ў 2016 годзе — 8,46[6]. Паводле Google Scholar, часопіс займае першае месца сярод фізічных і матэматычных выданняў паводле 5-гадовага h-індэксу[7]. За 2016 год артыкулы часопіса цытаваліся ў навуковай літаратуры больш як 427 тысяч разоў, г. зн. у сярэднім кожныя 80 секунд[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.