KIC 8462852
Зорка ў сузор'і Лебядзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
KIC 8462852 (Зорка Табі, радзей Зорка Баяджан[2]) — зорка ў сузор'і Лебедзя[3]. Знаходзіцца на адлегласці 1488 светлавых гадоў ад Сонца. Зорка пакуль не мае афіцыйнай назвы, нефармальна яе называюць паводле імя першага аўтара артыкула, дзе яна была апісана, Табеты Баяджан (англ.) (бел..
Зорка | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Кеплер |
Дата адкрыцця | 2011 |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Прамое ўзыходжанне | 20гадз 06мін 15.457с |
Схіленне | +44° 27′ 24.457″ |
Сузор’е | Лебедзь |
Астраметрыя | |
Уласны рух (μ) |
RA: -9.9 mas у год Dec: -10.5 mas у год |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 1,43 M☉ |
Радыус | 1,58 R☉ |
Тэмпература | 6750 ± 120 K |
Свяцільнасць | 4,7 L☉ |
Крыніцы: [1] |
У верасні 2015 года некалькі астраномаў апублікавалі вынікі даследаванняў змен свяцільнасці зоркі[1], якія прыцягнулі ўвагу сусветных СМІ. Рэгістрацыя такіх змен праводзілася касмічнай абсерваторыяй Кеплер у рамках праграмы па пошуку экзапланет. Звычайна, з-за праходжання планет перад зоркай, яе святло нязначна цьмянее на кароткі час, што паўтараецца праз рэгулярныя інтэрвалы. Але зорка KIC 8462852 з'яўляецца выключэннем: яе свяцільнасць падала на велічыню да 22 працэнтаў, прычым такія падзенні назіраліся на працягу розных адрэзкаў часу (ад 5 да 80 дзён), што прывяло да з'яўлення вялікай колькасці гіпотэз. Незвычайны характар крывых бляску гэтай зоркі быў заўважаны валанцёрамі Planet Hunters - краўдсорсінгавага праекта па пошуку экзапланет у дадзеных тэлескопа Кеплер, асобныя з якіх сталі сааўтарамі выніковага артыкула.
Побач с зоркай на адлегласці бачна яшчэ адна зорка. Незразумела, ці гэта аптычна-падвойная зорка (англ.) (бел. альбо сапраўдная падвойная зорка. Патэнцыйны кампаньён з'яўляецца, калі знаходзіцца на той жа адлегласці, маламасіўнай зоркай ~0,4 М ○ спектральнага класа M2V на адлегласці 885 а. е.[1]