From Wikipedia, the free encyclopedia
Jay and the Americans (Джэй энд зэ амерыканс) — амерыканскі вакальны гурт[1].
Jay & the Americans | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | поп, рок, блакітнавокі соўл |
Гады | 1960—1973, 2006 — н. ч. |
Краіна | ЗША |
Горад | Бель-Харбар, Куінс, Нью-Ёрк, ЗША |
Адкуль | Нью-Ёрк |
Іншая назва | Chapter Four |
Лэйбл | United Artists Records |
Іншыя праекты |
Kenny Vance and The Planotones, Steely Dan, The Tuneful Trolley |
jayandtheamericans.net/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Група была сфармавана вакол высокага вакалу Дэвіда Блата (выступаў пад псеўданімам Джэй Блэк)[1].
Музычны сайт AllMusic характарызуе калектыў як «вытанчаны, велічны поп-гурт», які ствараў хіты на працягу 1960-х гадоў, і ў якога было «шмат чароўных момантаў у чартах», і апісвае яго стыль як «вакал з уплывам ду-вопа, дагледжаны кароткавалосы выгляд і сумесь поп-рока з опернай сентыментальшчынай». Як піша вэб-сайт, у пэўным сэнсе гурт ўжо на момант свайго стварэння быў «гуртам-дзядком», — настальгічным гуртам у стылі тых, што выконваюць свае старыя песні даўно мінулых гадоў, — бо ён быў створаны на стыку 1950-х і 1960-х гадоў, але гучаў, як нешта з папярэдняга дзесяцігоддзя (1950-х). На момант яе стварэння «гарманічныя вакальныя групы — прынамсі без акампанементу многоваттных электрагітар — ужо пачыналі састарвацца». Нягледзячы на гэта, гурт стаў папулярным, на роўных спаборнічаючы з такімі моднымі выканаўцамі, як Beach Boys, Jan & Dean і Four Seasons. І нават у час Брытанскага ўварвання яго працягвалі актыўна круціць на радыё. Вытрымаўшы тыя цяжкія для амерыканскіх артыстаў часы, гурт яшчэ і нацешыўся рок-н-рольным адраджэннем канца 1960-х гадоў, калі выканаўцы-дзядкі і старыя песні зноў перажылі бум папулярнасці[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.