International Championship (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
International Championship — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіў у міжнародным тэнісным цэнтры Сычуаня у Чэнду, Кітай, дзе таксама праходзіў і апошні розыгрыш 2014 года, а ў 2013 турнір адбываўся ва ўсходнім музычным парку у Чэнду, Кітай. У 2015 годзе турнір быў перанесены ў Baihu Media Broadcasting Centre у горад Дацын. International Championship з'яўляецца восьмым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з пяці рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць на тэрыторыі Кітая (разам з чэмпіянатам Кітая, World Open, Шанхай Мастэрс і адкрытым чэмпіянатам Кітая). Турнір быў заснаваны як «галоўны замежны мэйджар» (англ.: first overseas 'major'), бо мае найвышэйшы прызавы фонд з усіх рэйтынгавых турніраў, якія калі-небудзь праходзілі за межамі Вялікабрытаніі. Прызавы фонд турніру ў 2017 годзе склаў £750,000, перасягнуўшы ўсе снукерныя турніры сезона (уключаючы Мастэрс), апроч найбуйнейшых рэйтынгавых спаборніцтваў — чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету.
International Championship | |
Лагатып International Championship | |
Год заснавання: | 2012 |
---|---|
Арэна: | Міжнародны тэнісны цэнтр Сычуаня (2012, 2014) Усходні музычны парк Чэнду (2013) Baihu Media Broadcasting Centre (2015–...) |
Горад: | Чэнду (2012–2014) Дацын (2015–...) |
Краіна: | Кітай |
Фармат: | Рэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £750,000 (2017) |
Колькасць удзельнікаў: | 72 (2015–...) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Марк Сэлбі (другі тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 2: Марк Сэлбі |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Апошні турнір | |
International Championship 2017 |
Турнір праходзіць на працягу тыдня на перасячэнні кастрычніку і лістапада, а фінал гуляецца на працягу двух гульнявых сесій у апошнюю нядзелю.
Фармат International Championship уключае ў сябе адзін кваліфікацыйны раўнд (з 2013 года), які праходзіць на працягу трох дзён (да 2016 года кваліфікацыя праходзіла чатыры дні) прыкладна за месяц да асноўнай стадыі і ў якім гуляюць 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна трапляюць у асноўную стадыю, дзе да іх далучыюцца чацвёра ўладальнікаў уайлдкард (у 2012 годзе было 8 уладальнікаў уайлдкард), якія гуляюць у папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерысты гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу.
Джад Трамп выйграў першы розыгрыш у 2012 годзе, а ў 2013 — Дзін Цзюньхуэй стаў першым і пакуль адзіным кітайскім гульцом, які выйграў тытул International Championship на радзіме. Пераможцам розыгрышу 2014 года стаў Рыкі Уолдэн, а ў 2015 годзе тытул выйграў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс з Шатландыі. Дзеючым чэмпіёнам турніру з'яўляецца Марк Сэлбі, які перамог на турніры ў 2016 годзе і абараніў тытул у 2017 годзе.