From Wikipedia, the free encyclopedia
Hawkei — аўстралійскі лёгкі паўнапрывадны бронеаўтамабіль. Распрацаваны ў 2010 годзе для задавальнення патрэб Сіл абароны Аўстраліі ў лёгкай браняванай патрульнай машыне і для замены некаторых варыянтаў Land Rover Perentie.
Hawkei | |
---|---|
Названа ад | Acanthophis hawkei[d][1] |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Thales Australia[d] |
Дызайнер | Boeing Australia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Hawkei названы ў гонар Acanthophis hawkei[2], віду смяротнай змеі, названай, у сваю чаргу, у гонар прэм’ер-міністра Аўстраліі Боба Хоўка (1983—1991)[3] .
Бранявік вагой 7 тон. Мае ўбудаваныя сістэмы, якія дазваляюць выкарыстоўваць машыну ў якасці баявой платформы[4]. Прызначаецца для перамяшчэнне войскаў, камандавання і кіравання, радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, назірання і разведкі[5]. У лік генеральных падрадчыкаў уваходзяць: Thales Australia, Boeing Australia, Plasan (Ізраіль) і PAC Group. У кастрычніку 2015 года ўрад Аўстраліі абвясціў аб куплі 1100 аўтамабіляў Hawkei ў Thales Australia[6].
Ва ўсіх варыянтах бронемашыны выкарыстоўваецца адна і тая ж чатырохколавая платформа.
У версіі з 4 дзвярыма маецца падвойная кабіна з экіпажам ад чатырох да шасці чалавек. Можа ўсталёўвацца баявы модуль з 12,7-мм кулямётам або 40-мм гранатамётам[7][8].
Варыяцыя з 2 дзвярыма выкарыстоўвае аднамесную падоўжаную кабіну. Экіпаж складаецца з 2—3 чалавек і мае падрыхтаваную масу ў 6,8 тон з намінальнай грузападымальнасцю ў 3 тоны[8][9].
У версіі для пагранічнікаў кабіная двайная. Экіпаж — ад чатырох да шасці чалавек. Бронеаўтамабіль абсталёўваецца радарам, сістэмамі назірання і сувязі[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.