From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвард Лі Грын (англ.: Edward Lee Greene, 1843—1915) — амерыканскі батанік, сістэматык і збіральнік раслін.
Эдвард Лі Грын | |
---|---|
англ.: Edward Lee Greene | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1843[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1915[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, міколаг, батанічны калекцыянер |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Greene».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Адукацыю атрымаў у англ.: Albion College (штат Вісконсін) у 1866 годзе. З 1871 года быў святаром і чытаў лекцыі па батаніцы ў англ.: Jarvis Hall і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.
У 1885 годзе ён адмаўляецца ад сану святара і прысвячае сябе выкладчыцкай дзейнасці. Да 1887 года — выкладчык батанікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, у 1887—1888 гадах — дацэнт кафедры батанікі, ад'юнкт-прафесар батанікі, з 1890 года — прафесар батанікі ў Берклі.
У 1895 годзе ён атрымаў ступень доктара права ва універсітэце Нотр-Дам штата Індыяна і перайшоў у Амерыканскі каталіцкі ўніверсітэт, Вашынгтон (акруга Калумбія), дзе стаў першым прафесарам батанікі гэтай навучальнай установы і заснаваў батанічны сад. Пасля, з 1904 года і да канца жыцця, працаваў у Смітсанаўскім інстытуце.
Яго навуковая праца была звязана з даследаваннем флоры захаду ЗША. Ім апублікавана вялікая колькасць прац па батаніцы і гісторыі прыродазнаўства, у тым ліку ён публікаваў перыядычныя выданні «Pittonia» (1887—1905), і «Erythea» (выпускалася з 1893 года).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.