Gecarcinidae — сямейства крабаў атраду дзесяціногіх ракападобных, якія адаптаваліся да жыцця на сушы. Як і іншыя крабы, наземныя крабы выкарыстоўваюць у якасці органа дыхання жабры. Асаблівасць наземных крабаў ў тым, што частка панцыра, якая пакрывае жабры, у іх ўздутая і напоўненая крывяноснымі сасудамі. Гэтая адаптацыя дазваляе крабам здабываць кісларод з паветра накшталт лёгкіх, наяўных у пазваночных. Дарослыя наземныя крабы жывуць на сушы, але яны вяртаюцца ў мора для размнажэння. Наземныя крабы ўсяедныя. Некаторыя віды з’яўляюцца сельскагаспадарчымі шкоднікамі. У большасці відаў адна з клюшань буйней другой. Жывуць у тропіках.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Gecarcinidae |
Gecarcinus quadratus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсекцыя: | Thoracotremata |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gecarcinidae MacLeay, 1838
|
Роды |
---|
гл. ніжэй
|
Геахраналогія
з'явіўся 2,588 млн лет
◄ Наш час
◄ Мел-палеагенавае выміранне
|
---|
|
Закрыць
У сямейства ўключаюць наступныя роды[1]:
- Cardisoma
- Discoplax
- Gecarcinus
- Gecarcoidea
- Johngarthia
- Encarta Library Reference Premium 2005 DVD.