Ericsson (Telefonaktiebolaget LM Ericsson) — шведская транснацыянальная кампанія з штаб-кватэрай у Стакгольме, вытворца сеткавага і тэлекамунікацыйнага абсталявання. Кампанія прадае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне і паслугі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку абсталяванне 3G, 4G і 5G, а таксама IP і аптычныя сістэмы. Кампанія налічвае каля 100 000 супрацоўнікаў і працуе ў больш чым 180 краінах[5]. Ericsson мае больш за 57 000 выдадзеных патэнтаў[6].

Кампанія Ericsson унесла вялікі ўклад у развіццё тэлекамунікацыйнай індустрыі і з’яўляецца адным з лідараў у галіне 5G[7].

Ericsson з’яўляецца стваральнікам тэхналогіі Bluetooth[8].

Гісторыя

Thumb
Ранні тэлефон Ericsson, выраблены кампаніяй Ericsson Telephone Co. Ltd. з Нотынгема, зараз знаходзіцца ў калекцыі Бірмінгемскага музея навукі.

Заснавана ў 1876 годзе Ларсам Магнусам Эрыксанам як майстэрня па рамонце тэлеграфнага абсталявання.

Ларс Магнус Эрыксан пачынаў кар’еру простым рабочым, у 15 гадоў паехаў у Нарвегію працаваць на шахце і вучыцца кавальскаму рамяству, праз паўтары года становіцца майстрам кавальскай справы. Праз шэсць гадоў вяртаецца ў Швецыю, уладкоўваецца ў Стакгольме. 1 красавіка 1876 года Эрыксан са сваім таварышам па ранейшай працы ў «Öllers & Co» Карлам Андэрсанам засноўвае электрамеханічную майстэрню «LM Ericsson & Са» (LME), якая займаецца рамонтам тэлефонных апаратаў і сігнальнага абсталявання. Неўзабаве з’яўляецца і ўласны апарат — настольны тэлефон з магнета і рупарам. Галоўным канкурэнтам былі тэлефонныя апараты амерыканскай кампаніі Bell. У 1881 годзе ствараецца шведская нацыянальная тэлефонная асацыяцыя «Telegrafverket», якая абвясціла конкурс на пастаўку абсталявання паміж «Bell Company» і майстэрняй «LME». Эрыксан, з больш якасным і танным абсталяваннем, перамагае. На працягу пяці наступных гадоў 64 з 93 гарадоў Швецыі былі тэлефанізаваны прадукцыяй «LME». Неўзабаве «Telegrafverket» адкрывае сваю ўласную вытворчасць, і ўзровень продажаў прадукцыі «Ericsson» рэзка падае. У кароткія тэрміны быў наладжаны экспарт тэлефоннага абсталявання ў Нарвегію, Данію, Фінляндыю, Аўстралію і Новую Зеландыю. Шанхай заказвае тэлефонную станцыю. Адкрываецца офіс у Нью-Ёрку і паступае заказ на тэлефанізацыю Мехіка.

Сёння

У 2001 годзе Ericsson разам з японскай кампаніяй Sony на парытэтных пачатках выступіла заснавальнікам кампаніі па вытворчасці сотавых тэлефонаў Sony Ericsson.

У 2011 годзе кампанія Ericsson набыла кампанію Telcordia Technologies за $ 1,15 млрд, дзякуючы чаму пашырыла свой уплыў на рынку сеткавай аптымізацыі і сістэм бізнес-падтрымкі.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.