From Wikipedia, the free encyclopedia
«Earthrise» («Узыход Зямлі») — фатаграфія Зямлі, зробленая, відаць, астранаўтам Уільямам Андэрсам падчас аблёту Месяца касмічным караблём «Апалон-8». Адна з самых вядомых фатаграфій Зямлі з космасу.[5]
Нумар здымка ў каталогах НАСА — AS8-14-2383. Фатаграфія зроблена 24 снежня 1968 года.[6][7][8]
Строга гаворачы, на большай частцы Месяца няма ўзыходаў і заходаў Зямлі — Месяц заўсёды павернуты да Зямлі адным бокам. Аднак існуе лібрацыя, максімальнае значэнне якой складае 7°45′[9]. Дзякуючы лібрацыі Зямля (бачная з Месяца вуглавым памерам у 2°) на месяцавым небасхіле апісвае падабенства фігур Лісажу ў прамавугольніку 15°48′ шырынёй і 13°20′ вышынёй. Адпаведна, ёсць участкі Месяца (краі, адносна назіральніка з Зямлі: каля 20 % паверхні), на якіх адбываюцца ўзыходы і заходы Зямлі з перыядычнасцю каля 30,5 зямных сутак.
Для карабля, які звяртаецца вакол Месяца па досыць нізкай калякругавой арбіце, Зямля ўзыходзіць і заходзіць падчас кожнага абароту.
Earthrise на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.