![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/Deutsche_Allgemeine_Zeitung_1939.jpg/640px-Deutsche_Allgemeine_Zeitung_1939.jpg&w=640&q=50)
Deutsche Allgemeine Zeitung (Берлін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Deutsche Allgemeine Zeitung (DAZ, «Нямецкая ўсеагульная газета») — газета на нямецкай мове, выдавалася ў Берліне у 1861-1945 гадах. Да 1918 года называлася Norddeutsche Allgemeine Zeitung («Паўночнанямецкая ўсеагульная газета»).
Прытрымлівалася правай нацыяналістычнай арыентацыі ў перыяд Веймарскай рэспублікі, садзейнічаючы ўзвышэнню нацызму.
Deutsche Allgemeine Zeitung | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
ням.: Deutsche Allgemeine Zeitung |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Заснавана | 1861 |
Спыненне публікацый | 1945 |
Мова | нямецкая |
![]() |
Газета з’яўлялася правапераемнікам заснаванай у 1837 годзе Leipziger Allgemeine Zeitung («Лейпцыгская ўсеагульная газета»), якую выдаваў Хайнрых Брокхаус. Яго сын, Эдуард Брокхаус, не толькі выпускаў газету, але і самастойна рэдагаваў яё з 1857 па 1883 год. Яго палітычным поглядам адпавядала і газета. Першапачаткова сацыял-дэмакрат Вільгельм Лібкнехт удзельнічаў у пачатковым складзе рэдакцыі, але пасля газета хутка развілася да нацыянал-ліберальнага і кансерватыўнага профілю. Газета заўсёды была блізкая да ўраду і фінансавалася знешнепалітычным ведамствам Германіі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Norddeutsche Allgemeine была перарэгістраваная ў Берліне як DAZ.