From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэ-ю́рэ[1] (лац.: de jure, у класічнай лаціне. de iure, літаральна — «заснавана на законнасці», «юрыдычна») — лацінскі выраз. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім да лацінскага тэрміна дэ-факта.
Тэрміны «дэ-юрэ» і «дэ-факта» выкарыстоўваюцца замест «у прынцыпе» і «на практыцы» адпаведна, пры апісанні палітычнай сітуацыі. Правіла можа існаваць дэ-факта, напрыклад, калі людзі падпарадкоўваюцца дасягнутай дамове ў адсутнасці законаў, якія абавязваюць іх гэта рабіць. Існуе таксама працэс скасавання састарэлага закона (англ.: desuetude), ужывальны, калі практыка, якая дзейнічае дэ-факта, замяняе прыняты дэ-юрэ закон. З іншага боку, практыка можа існаваць дэ-юрэ і пры гэтым не прызнавацца грамадзянамі прававой прасторы краіны.
Лацінскі выраз не варта блытаць з французскім du jour, якое азначае «гэтага дня» (напрыклад, «soupe du jour» — «суп дня»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.