Лісічкі (Cantharellus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Лісічкавыя (Cantharellaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Лісічкі

Лісічка сапраўдная — тыпавы від роду.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cantharellus Juss. 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  571708
NCBI  36065
EOL  19294
MB  17236
Закрыць

Апісанне

Пладовае цела грыба ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыяметрам да 10 сантыметраў, пукатая або плоская, потым лейкападобная з тонкім хвалістым краем, жоўтая, жаўтаватая ці белаватая. Складкі пласціністыя, тоўстыя, зыходзяць на ножку. Ножка цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру са шляпкай. Мякаць шчыльная, белаватая, з прыемным пахам. Споры эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.

Пашырэнне

Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: лісічка сапраўдная, або жоўтая (Cantharellus cibarius) і лісічка трубкападобная (Cantharellus tubaeformis). Трапляюцца ў хваёвых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпенікастрычніку.

Выкарыстанне

Ядомыя грыбы.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.