бясплатнае праграмнае забеспячэнне для камп'ютэрнай графікі 3D з адкрытым зыходным кодам From Wikipedia, the free encyclopedia
Blender — свабодны прафесійны пакет для стварэння трохмернай камп’ютарнай графікі, які ўключае сродкі мадэлявання, анімацыі, рэндэрэнгу, постапрацоўкі і мантажу відэа з гукам, кампаноўкі з дапамогай «вузлоў» (Node Compositing), а таксама для стварэння інтэрактыўных гульняў. Цяпер[калі?] найбольш папулярная сярод бясплатных 3D рэдактараў з адкрытым зыходным кодам з прычыны хуткага і стабільнага развіцця, чаму спрыяе прафесійная каманда распрацоўнікаў.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Blender | |
---|---|
Тып | Трохмерная графіка |
Аўтар | Ton Roosendaal[d] |
Распрацоўшчык | Blender Foundation |
Напісана на | C, C++ і Python |
Аперацыйная сістэма | FreeBSD, Linux, Mac OS X, Windows[1] |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 2 студзеня 1998[2][3] |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GPL-2.0-or-later |
Сайт | blender.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Характэрнай асаблівасцю пакета Blender з’яўляецца яго невялікі памер у параўнанні з іншымі папулярнымі пакетамі для 3D-мадэлявання.
Функцыі пакета:
Blender мае рэпутацыю праграмы, якой складана карыстацца. Амаль кожная функцыя мае адпаведнае спалучэнне гарачых клавіш, і ўлічваючы колькасць магчымасцяў, кожная клавіша ўключана ў болей чым адно спалучэнне (shortcut). З тых пор як Blender стаў праектам з адкрытым кодам, былі даданы поўныя кантэкстныя меню да ўсіх функцый, а карыстанне інструментамі зроблена больш лагічным і гнуткім. Адбылося паляпшэнне інтэрфейса карыстальніка з увядзеннем колерных схем, празрыстых плаваючых элементаў, новай сістэмы прагляду дрэва аб’ектаў.
Адметныя асаблівасці інтэрфейса карыстальніка:
Рабочая прастора Blender’а лічыцца адной з самых наватарскіх канцэпцый графічнага інтэрфейса для графічных інструментаў і натхнёнай дызайнам графічнага інтэрфейса патэнтаваных праграм, такіх як Luxology’s Modo.
Тым не менш, унутраны змест «.blend» файла меней падобны на структураванае апісанне аб’ектаў і іх узаемазносін, і бліжэй да прамога дампа вобласці памяці праграмы. Гэта робіць амаль немагчымым пераўтварэнне «.blend» файлаў у іншыя фарматы. Пры гэтым варта адзначыць вельмі развіты механізм экспарту ў разнастайныя фарматы, такія як obj, dxf, stl, 3ds і іншыя (спіс паступова павялічваецца).
WebGL фрэймворк Blend4Web дазваляе экспартаваць падрыхтаваныя ў Blender сцены для паказу ў стандартных браўзерах, без патрэбы інсталявання якіх-небудзь пашырэнняў[5].
У Blender убудавана такая мова праграмавання як Python. Яна ўжываецца для аўтаматызавання задач.
Перавагі:
Недахопы:
Blender быў распрацаваны як рабочы інструмент галандскай анімацыйнай студыяй NeoGeo (не мае ніякага дачынення да гульнявой кансолі Neo-Geo). У чэрвені 1998 года аўтар Blender’а, Тон Розэндаль (Ton Roosendaal), заснаваў кампанію Not a Number (NaN) з мэтай далейшага развіцця і суправаджэння Blender. Праграма распаўсюджвалася як shareware.
У 2002 годзе кампанія NaN збанкрутавалася. Высілкамі Тона Розэндаля крэдыторы пагаджаюцца на змяненне ліцэнзіі распаўсюджвання Blender на карысць GNU GPL з умовай адначасовай выплаты 100 тысяч еўра. 18 ліпеня 2002 года пачалася праграма па збору спонсарскіх ахвяраванняў на пакрыццё патрэбнай сумы. Ужо 7 верасня 2002 года было аб’яўлена пра тое, што патрэбныя сродкі сабраныя, і аб планах перавесці ў бліжэйшы час зыходны код і сам Blender пад ліцэнзію GPL.
13 кастрычніка 2002 года кампанія Blender Foundation прэзентавала ліцэнзаваны пад GNU GPL прадукт.
У цяперашні час Blender з’яўляецца праектам з адкрытым зыходным кодам і развіваецца пры актыўнай падтрымцы Blender Foundation[6].
Паводле даты стварэння першых файлаў крынічнага кода 2 студзеня 1994 года лічыцца днём нараджэння Blender. У 2014 годзе яму споўнілася 20 гадоў[7].
Стылізаваная галава малпы, «Suzanne» з’яўляецца альтэрнатывай звычайных тэставых мадэляў (гл. таксама Імбрык Юта). Нізкапаліганальная мадэль, што складаецца толькі з 500 элементаў, Suzanne часта ўжываецца для хуткай і простай праверкі матэрыялаў, тэкстур, пастановак святла, а таксама для стварэння пацешных малюнкаў.
Самае вялікае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджанню ўдзельнікаў, называецца Suzanne Awards.
Колькасць карыстальнікаў Blender павялічылася да 500 000 чалавек па ўсім свеце, і падтрымка даступная амаль у любым месцы планеты. Многія карыстальнікі асвойваюць Blender па артыкулам, што створаны іншымі карыстальнікамі. Некаторыя карыстаюцца тэматычнымі форумамі і атрымліваюць інфармацыю па ходзе абмеркавання. Папулярный форум Blender — Blender Artists, раней вядомы як elYsiun (http://www.blenderartists.org/forum/ Архівавана 5 жніўня 2006.).
НАСА распрацавала інтэрактыўную web-праграму прысвечанную трэцяй гадавіне дня пасадкі марсахода К’юрыёсіці, выкарыстоўваючы Blender і Blend4Web.[8] У праграме[9] рэалізаваны рух ровэра, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама паўтораны некаторыя вядомыя падзеі місіі.[10][11] Праграма была прэзентавана на пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015.[12]
Вядомыя мастакі, якія ўжываюць Blender як свой асноўны ці адзін з інструментаў:
Найбольш буйныя камерцыйныя праекты, якія амаль цалкам былі зроблены ў Blender на дадзены момант з’яўляюцца Maya and the Three (2021) [17] і Next Gen [18].
Адным з першых буйных камерцыйных праектаў, на працягу стварэння якога быў ужыты Blender, з’яўляецца фільм Чалавек-павук 2. Blender выкарыстоўваўся для стварэння аніматыкі (animatics) і прадвізуялізацыі ўсёй гісторыі для аддзела раскадроўкі.
Friday or another day — першы 35 мм фільм, у якім усе спэцэфекты былі створаны на рабочых станцыях Linux Архівавана 27 лістапада 2011.. Фільм выйграў прыз на Locarno Film Festival. Спэцэфекты былі выкананы бельгійскай Digital Graphics Архівавана 27 лютага 2011..
Фільм Таямніца Келс Томі Мура, намініраваны на прэмію Оскар у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм», быў часткова створаны ў Blender, у бельгійскай Digital Graphics[19].
Дзеля таго каб даказаць, што з дапамогай Blender можна рабіць якасную 3D-анімацыю нават у камерцыйных праектах, а таксама для пошуку недахопаў і тэставання «ў рэальных умовах», у 2005 годзе было прынята неардынарнае рашэнне: перыядычна выпускаць невялікія кароткаметражныя фільмы. Дзякуючы гэтаму, Blender стал нарошчваць не толькі функцыянальнасць, але і стабільнасць і зручнасць у карыстанні.
У верасні 2005 года некалькі самых лепшых Blender-мастакоў і распрацоўшчыкаў прыступілі да працы над кароткім фільмам, выкарыстоўваючы толькі СПЗ, у рамках праекта, вядомага як Orange Movie Project. Вынікам іх працы стаў фільм Elephants Dream, прэм’ера якога адбылася 24 сакавіка 2006 года.
30 траўня 2008 года некалькі Blender-мастакоў і распрацоўшчыкаў прэзентавалі другі мультфильм пад назвай Big Buck Bunny.
Гэта камерцыйны праект кампаніі Manos Digitales Animation Studio, створаны выключна ў Blender[20]. Прэм’ера фільма адбылася ў лютым 2010 года ў Аргенціне. На сайце Blender можна паглядзець дэмо-ролікі. Галоўныя героі гэтага фільма — антропаморфныя гаворачыя жывёлы.
27 верасня 2010 года выпушчаны арганізацыяй Blender Foundation. Як і ранейшыя фільмы Elephants Dream і Big Buck Bunny, Sintel створаны з дапамогай Blender. Праца над праектам пачалася ў траўні 2009. Фільм быў афіцыйна выпушчаны 27 верасня 2010 года на Кінафестывалі ў Нідэрландах. Інтэрнэт-рэліз стаў даступным для сцягвання 30 верасня 2010 года.
2 кастрычніка 2011 года пачалася праца над чацвёртым адкрытым праектам фільма пад кодавай назвай Mango, паведаміў Blender Foundation[21][22]. Каманда мастакоў павінна была быць сабрана з дапамогай адкрытыга конкурсу сярод суполкі. 13 ліпеня 2012 года, з выпускам teaser’а, было аб’яўлена аб тым, што фінальнай назвай праекта будзе «Tears of Steel»[23].Фільм выйшаў 26 верасня 2012 года[24][25].
У адрозненні ад папярэдніх «анімацыйных фільмаў», «Tears of Steel» з’яўляецца фільмам з жывымі акторамі (і спэцэфектамі). Пры стварэнні фільма шырока ўжывалася тэхналогія захопу рухаў Motion Capture.
У 2013 годзе было выпушчана два кароткаметражных, але вельмі пацешных эпізоды пра ламу[26]. У 2016 годзе выйшаў эпізод.
Чарговы анімацыйны фільм ад «Blender Foundation», рэліз якога адбыўся 10 жніўня 2015 года[27]. На гэты раз у кароткаметражным фільме дэманструюцца перавагі ўжывання новага рэндэр-рухавіка «Cycles», дзякуючы якому «кожны валасок футра авечкі рэалістычна гайдаецца ветрам», рэалістычныя эфекты тумана, аблокаў, дыма і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.