From Wikipedia, the free encyclopedia
Bethesda Game Studios — амерыканская кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп’ютарных гульняў. Заснавана ў 2001 годзе, у амерыканскім горадзе Роквіл, штат Мэрыленд. Раней кампанія была адным цэлым з Bethesda Softworks, але пасля выхаду гульні The Elder Scrolls III: Morrowind у 2002 годзе, у яе з’явілася ўласная назва і лагатып. Студыяй кіруюць Эшлі Чэнг і Тод Говард. Офісы Bethesda Game Studios, Bethesda Softworks і ZeniMax Media размешчаны ў адным будынку.
Bethesda Game Studios | |
---|---|
Тып | прыватная кампанія[d][1] |
Заснаванне | 2001[2] |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Эшлі Чэнг (дырэктар студыі) Тод Говард (выканаўчы прадзюсар) |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d][1] |
Прадукцыя | камп’ютарная гульня |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Падраздзяленні |
Bethesda Game Studios Montréal Bethesda Game Studios Austin Bethesda Game Studios Dallas |
Матчына кампанія | Bethesda Softworks і ZeniMax Media[d] |
Сайт | bethesdagamestudios.com (англ.) |
Студыя была заснавана ў 2001 годзе. У тым жа годзе ўсе распрацоўшчыкі з Bethesda Softworks пераехалі ў Bethesda Game Studios. У гэты ж год Bethesda Softworks і Bethesda Game Studios падзяліліся на выдаўца і распрацоўніка адпаведна[4].
Не ўсе гульні Bethesda Game Studios выдаваліся Bethesda Softworks. Напрыклад, версіі The Elder Scrolls IV: Oblivion для Windows і Xbox 360 выдаваліся 2K Games, а версія для PlayStation 3 была выпушчана кампаніяй Ubisoft.
У сярэдзіне 2000-х гадоў Bethesda Game Studios складалася з двух студый — адна займалася RPG, іншая распрацоўвала гонкі серыі IHRA Drag Racing.
У снежні 2015 года адкрыўся новы офіс у горадзе Манрэаль[5].
У сакавіку 2018 года стала вядома аб рэбрэндынгу BattleCry Studios у Bethesda Game Studios Austin[6]. Студыя грунтуецца ў горадзе Остын, штат Тэхас.
10 жніўня 2018 года было абвешчана аб рэбрэндынгу Escalation Studios у Bethesda Game Studios Dallas[7].
Год[8] | Назва | Платформы |
---|---|---|
2002 | The Elder Scrolls III: Morrowind | Windows, Xbox |
2004 | IHRA Drag Professional Racing 2005 | PlayStation 2, Xbox |
2006 | IHRA Drag Racing: Sportsman Edition | Windows, PlayStation 2, Xbox |
The Elder Scrolls IV: Oblivion | Windows, Xbox 360, PlayStation 3 | |
2008 | Fallout 3 | Windows, PlayStation 3, Xbox 360 |
2011 | The Elder Scrolls V: Skyrim | Windows, PlayStation 3, Xbox 360, Nintendo Switch |
2015 | Fallout Shelter | iOS, Android, Windows, PlayStation 4, Xbox One, Nintendo Switch |
Fallout 4 | Windows, PlayStation 4, Xbox One | |
2016 | The Elder Scrolls V: Skyrim — Special Edition | Windows, PlayStation 4, Xbox One |
2017 | Fallout 4 VR | HTC Vive |
2018 | The Elder Scrolls V: Skyrim VR | PlayStation VR, HTC Vive |
Fallout 76 | Windows, PlayStation 4, Xbox One | |
2019 | The Elder Scrolls: Blades | iOS, Android, Nintendo Switch |
2023 | Starfield | Windows, Xbox Series X/S |
TBA | The Elder Scrolls VI | TBA |
Год[8] | Назва гульні | Назва дадатка | Платформы |
---|---|---|---|
2002 | The Elder Scrolls III: Morrowind | The Elder Scrolls III: Tribunal | Windows, Xbox |
2003 | The Elder Scrolls III: Bloodmoon | ||
2006 | The Elder Scrolls IV: Oblivion | The Elder Scrolls IV: Knights of the Nine | Windows, PlayStation 3, Xbox 360 |
2007 | The Elder Scrolls IV: Shivering Isles | ||
2009 | Fallout 3 | Operation: Anchorage | Windows, PlayStation 3, Xbox 360 |
The Pitt | |||
Broken Steel | |||
Point Lookout | |||
Mothership Zeta | |||
2012 | The Elder Scrolls V: Skyrim | Dawnguard | Windows, PlayStation 3, Xbox 360, PlayStation 4, Xbox One |
Hearthfire | |||
Dragonborn | |||
2016 | Fallout 4 | Automatron | Windows, PlayStation 4, Xbox One |
Wasteland Workshop | |||
Far Harbor | |||
Contraptions Workshop | |||
Vault-Tec Workshop | |||
Nuka-World | |||
2024 | Starfield | Shattered Space | Windows, Xbox Series X/S |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.