Родавая назва звязана з тым, што грэбень гэтай яшчаркі выклікаў асацыяцыю з міфічнай істотай васіліскам (персанаж грэчаскай міфалогіі, здольны сваім поглядам ператварыць чалавека ў камень)[1]. Па-грэчаскуБасіліскас (грэч. βασιλίσκος) азначае «маленькі цар»[1]. Гэты эпітэт быў прысвоены яшчарцы Лінеем[1].
Basiliscus plumifrons маюць ярка-зялёную афарбоўку, з маленькімі сіняватымі плямкамі ўздоўж спіннога грэбня. Гэтыя адносна буйныя яшчаркі могуць дасягаць да метра ў даўжыню (уключаючы хвост). У сярэднім даўжыня гэтых яшчарак каля 60 см. У самцоў маецца 3 грэбні (на галаве, на спіне і на хвасце), а ў самак толькі адзін грэбень (на галаве).
Basiliscus plumifronsусяедныя. Яны харчуюцца насякомымі, дробнымі сысунамі (напрыклад грызунамі), драбнейшымі яшчаркамі, а таксама садавіной і кветкамі.
Basiliscus plumifrons становяцца ахвярамі драпежных птушак, апосумаў і змей.
Самка Basiliscus plumifrons адкладаюць ад 5 да 15 яец у цёплы і вільготны пясок або глебу. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 8 да 10 тыдняў. Яшчаркі, якія вылупіліся з яец, цалкам самастойныя.
Самцы Basiliscus plumifrons адрозніваюцца павышаным пачуццём тэрытарыяльнасці. Адзіны самец можа дамінаваць на тэрыторыі з вялікай колькасцю самак, з якімі ён спарваецца.
Як правіла, васіліскі палахлівыя і не дазваляюць сябе чапаць.
Basiliscus plumifrons, як і іншыя васіліскі, а таксама Hydrosaurus amboinensis, можа перабягаць невялікія ўчасткі па вадзе, выкарыстоўваючы адначасова канечнасці і хвост для падтрымкі. У Коста Рыцы з-за гэтай здольнасці Basiliscus plumifrons атрымала назву «яшчарка Ісуса Хрыста» (англ.: Jesus Christ lizard). Акрамя таго, Basiliscus plumifrons выдатна плавае і можа трымацца пад вадой да 30 хвілін.
Robert George Sprackland.Giant lizards(нявызн.).— Neptune, NJ: T.F.H. Publications, 1992.— ISBN 0-86622-634-6.
, Hsieh ST,Three-dimensional hindlimb kinematics of water running in the plumed basilisk lizard (Basiliscus plumifrons),J Exp Biol. 2003 Dec;206(Pt 23):4363-77