Экалагічная ніша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экалагічная ніша — месца, якое займае від у біяцэнозе і якое ўключае комплекс яго біяцэнатычных сувязей і патрабаванняў да фактараў асяроддзя[1]. Тэрмін уведзены ў 1914 Дж. Грынелам і ў 1927 Чарльзам Элтанам[2]. У цяперашні час вызначэнне Грынела прынята называць прасторавай нішай (па сэнсу тэрмін бліжэй да паняцця месцапражыванне), а вызначэнне Элтана называюць трафічнай нішай (экалагічная ніша прадстаўляе сабой суму фактараў існавання пэўнага віду, асноўным з якіх з’яўляецца яго месца ў харчовым ланцужку)[3]. У цяперашні час дамінуе мадэль гіпераб’ёму Дж. Э. Хатчынсана[4][5]. Мадэль прадстаўлена як n-мерны куб, на восях якога адкладзеныя экалагічныя фактары. Па кожным фактары від мае дыяпазон, у якім ён можа існаваць (экалагічная валентнасць). Калі правесці праекцыі ад крайніх кропак дыяпазонаў кожнай восі фактараў, мы атрымаем n-мерную фігуру, дзе n — колькасць значных для віду экалагічных фактараў. Мадэль у асноўным абстрактная, але дазваляе атрымаць добрае ўяўленне аб экалагічнай нішы[6]. Па Хатчынсану[7], экалагічная ніша можа быць:
- фундаментальнай — вызначаецца спалучэннем умоў і рэсурсаў, якія дазваляюць віду падтрымліваць жыццяздольную папуляцыю;
- рэалізаванай — уласцівасці якой абумоўлены канкуруючымі відамі.

Дапушчэнні мадэлі:
- рэакцыя на адзін фактар не залежыць ад уздзеяння іншага фактару;
- фактары не залежаць адзін ад аднаго;
- прастора ўнутры нішы аднастайная з аднолькавай ступенню спрыяльнасці.
Гэта адрозненне падкрэслівае, што міжвідавая канкурэнцыя прыводзіць да зніжэння пладавітасці і жыццяздольнасці і што ў фундаментальнай экалагічнай нішы можа быць такая частка, займаючы якую, від у выніку міжвідавай канкурэнцыі не ў стане больш жыць і паспяхова размнажацца. Гэтая частка фундаментальнай нішы віду адсутнічае ў яго рэалізаванай нішы[8]. Такім чынам, рэалізаваная ніша заўсёды ўваходзіць у склад фундаментальнай або роўная ёй.
Зноскі
- Pocheville, Arnaud (2015). "The Ecological Niche: History and Recent Controversies". In Heams, Thomas; Huneman, Philippe; Lecointre, Guillaume; et al. (рэд-ры). Handbook of Evolutionary Thinking in the Sciences. Dordrecht: Springer. pp. 547–586. ISBN 978-94-017-9014-7.
- Экология окружающей среды Архівавана 1 снежня 2009.
- Одум Ю. Экология: В 2-х тт. — Пер. с англ. — М.: Мир, 1986.
- Hutchinson G.E. Concluding remarks // Cold Spring Harbor Symposia on Quantitative Biology. 1957. № 22. P. 415—427. Reprinted in 1991: Classics in Theoretical Biology. Bull. of Math. Biol. 53: 193—213.
- Гиляров А. М. Популяционная экология: Учебное пособие. — М.: Изд-во МГУ, 1990. — 191 с.
- Джиллер П. Структура сообществ и экологическая ниша. — М.: Мир, 1988. — 184 с.
- В. Грант. Эволюционный процесс. Глава 22 Архівавана 9 мая 2011. М.: Мир, 1991.
- Бигон М., Харпер Дж., Таунсенд К. Экология. Особи, популяции и сообщества. Том 1. — М.: Мир, 1989. — 667 с.
![]() |
Экалагічная ніша на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.