From Wikipedia, the free encyclopedia
Babymetal (яп.: ベビーメタル «Бэбіметал») «стылізавана як BABYMETAL» — японская вакальна-танцавальны каваі-метал-гурт. Іх гуказапісвальная кампанія вызначае стыль гурта як «каваі-метал». У складзе гурта дзве ўдзельніцы — Su-metal (Судзука Накамота) і Moametal (Моа Кікуці).Раней трэцяй удзельніцай гурта была Yuimetal (Юі Мідзуна), але 19 кастрычніка 2018 года на афіцыйным сайце гурта з’явілася паведамленне аб тым, што Юі пакінула гурт з-за дрэннага стану яе здароўя, пасля яе адсутнасці на жывых выступах са снежня 2017 года. У 2019 годзе гурт прадставіў трох бэк-танцораў, якія называюцца «Мсціўніцы» (англ.: The Avengers), якія выступалі па чарзе на кожным канцэртным шоу, утвараючы трыа з Moametal і Su-metal. На жывых выступах разам з гуртом выступаюць сесійныя музыкі, вядомыя як «Kami Band». 3 кастрычніка 2021 года гурт абвясціў аб канцы 10-годдзя Babymetal, але наўпрост не заявіўшы пра ўзяты перапынак або закрыццё гурта[1][2].
Babymetal | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп-музыка, спід-метал[d], дэз-метал, паўэр-метал, J-pop і kawaii metal[d] |
Краіны | |
Адкуль | Токіа |
Лэйблы | Toy's Factory[d] і BMD Fox Records[d] |
Кіраўнік | Kobametal[d] |
Склад | |
babymetal.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гурт быў сфарміравана як «саб-ю́ніт» (падгурт) японскай дзявочай музычнай групы Sakura Gakuin.
Іх першы сінгл быў калабарацыяй з гуртом «Kiba of Akiba». Выйшаў пад назвай «Babymetal/Kiba of Akiba» 7 сакавіка 2012 года[3] і трапіў на трэці радок у штотыднёвым індзі-хіт-парадзе «Oricon» (Oricon Indie Singles Chart, сярод рэлізаў на незалежных лэйблах гуказапісу) і на першую ў індзі-спісе крамы Tower Records Shibuya[4]. Першы ж іх сінгл «Ijime, Dame, Zettai» на мейджар-лэйбле выйшаў 9 студзеня 2013 года і прадаўся ў першы тыдзень у колькасці 19 тысяч копій, дэбютаваўшы на шостым месцы Oricon Weekly Singles Chart (гэта значыць у асноўным хіт-парадзе, за тыдзень сярод усіх рэлізаў)[5].
Вясной 2013 года Судзука, якой ужо было 15 гадоў, сканчвала сярэднюю школу і пераходзіла ў старэйшую. Такім чынам, яна павінна была «скончыць» і акадэмію Sakura Gakuin (гэта значыць пакінуць гурт Sakura Gakuin, таму што ў ёй складаюцца дзяўчынкі не старэйшыя за сярэднюю школу). Тым не менш 1 лютага на сваім канцэрце ў Токіа гурт абвясціў, што не распускаецца і будзе працягваць сваю дзейнасць па «змене свету» на працягу пэўнага часу. Ужо не як «клуб» (саб-юніт) у складзе Sakura Gakuin, а як асобны гурт.
19 чэрвеня 2013 года Babymetal выпусціў свой наступны сінгл «Megitsune»[6] пад лэйблам Toy’s Factory і іх новым падлэйблам BMD Fox Records[7].
26 лютага 2014 года выйшаў першы аднайменны альбом гурта «Babymetal». У альбом ўваходзіла трынаццаць трэкаў. Таксама абмежаваным накладам былі выпушчаныя DVD з кліпамі гурта і кадрамі з жывых выступаў[8][9]. Па дадзеных кампаніі «Oricon» у першы тыдзень пасля рэлізу альбом быў прададзены ў Японіі ў больш чым 37 тысячах экзэмплярах[10]. У чарце кампаніі «Oricon» альбом дэбютаваў на 4-м месцы, а ў чарце часопіса «Billboard Japan» — на 2-м[11]. 1 і 2 сакавіка 2014 года гурт даў два канцэрты на арэне Nippon Budokan. З іх сярэднім узростам 14.7 гадоў яны сталі самымі маладымі дзяўчатамі ў гісторыі арэны, якія праводзілі там выступы. Абодва канцэрты наведалі прыкладна 20 тысяч чалавек[12]. Праз нейкі час быў выкладзены ролік, які анансаваў першы сусветны тур[13]. Першапачаткова гурт выступіў у Парыжы і Кёльне[14][15]. Фестываль Sonisphere ў Вялікабрытаніі быў пасля дададзены да тура, пасля таго як гурт атрымаў афіцыйнае запрашэнне выступіць пасля паспяховай кампаніі пад назвай «Babymetal For Sonisphere UK 2014»[16][17].
У снежні 2015 года была анансаваная дата выхаду другога альбома 1 красавіка 2016 года, а таксама новы тур з першым выступам 2 красавіка на Wembley Arena і заключнымі шоў у Tokyo Dome[18].
15 студзеня 2016 года была анансавана назва другога альбома «Metal Resistance»[19].
Іх другі альбом адрозніваўся ад дэбютнага альбома. Yuimetal заяўляла, што «у параўнанні з першым альбомам, у другім альбоме яны кінулі выклік мноству новых, розных тыпаў музычных жанраў, нават больш, чым раней». Таксама адрозненне складаецца ў тым, што ў ім ужываецца больш пазітыўная лірыка чым раней. Гурт імкнуўся ахапіць больш стыляў для прыцягнення больш шырокай аўдыторыі. Гурт вырашыў назваць альбом «Metal Resistance», таму што яны верылі, што гэта назва ўяўляе, хто яны і чым займаюцца ў якасці Babymetal[20].
19 і 20 верасня 2016 года адбыліся заключныя шоу сусветнага тура 2016 года, якія прайшлі ў Tokyo Dome. Квіткі на абодва канцэрты былі цалкам распрададзеныя і кожны канцэрт наведалі прыкладна 55000 чалавек. Yuimetal прызналася, што яна «усё яшчэ ў шоку», што яны выступілі на гэтай пляцоўцы. Moametal адчувала тое ж самае, называючы гэта «вялікім выпрабаваннем для маладых дзяўчат нашага ўзросту выступаць на гэтай пляцоўцы». Su-metal патлумачыла, што «у Японіі мы гулялі на многіх буйных пляцоўках, такіх як Budokan і іншыя, але Tokyo Dome заўсёды быў месцам, у якім я марыла выступіць»[21].
2 і 3 снежня 2017 года прайшлі канцэрты на арэне «Hiroshima Prefectural Sports Center» і насілі назву Legend «S» Baptism XX[22]. Гэта былі першыя канцэрты ў Хірасіме, родным горадзе Судзукі, якія былі раннім святкаваннем яе паўналецця. Гэта таксама быў першы канцэрт які гурт правяла без Yuimetal з-за яе стану здароўя[23].
30 снежня гітарыст «Kami Band» Мікіа Фудзіёка ўпаў з назіральнай пляцоўкі. Памёр 5 студзеня 2018 года[24].
1 красавіка 2018 года Babymetal размясціла на сваім канале ў YouTube таямнічае відэа пад назвай «Metal Resistance Episode VII — The Revelation». У Відэа гаворыцца, што існуе «цёмны бок» Babymetal, «з сямю металічнымі духамі», і што «пачынаецца новая эра»[25]. 1 мая яны абвясцілі праз Twitter, што запускаюць уласны лэйбл, названы Babymetal Records[26].
У маі 2018 года, на першым канцэрце ў туры па Злучаным Штатам апынулася, што Yuimetal не будзе прымаць удзел у туры без папярэдняга папярэджання. На фоне чутак аб статусе фанатаў Yuimetal у гурце, прадстаўнік «5B Management», амерыканскай кіруючай кампаніі, якая прадстаўляе Babymetal, адказаў на запыт часопіса «Alternative Press Magazine», сказаўшы, што «Yuimetal застаецца членам гурта, але яна не будзе ўдзельнічаць у гэтым туры ў цяперашні час». Адказ таксама намякаў на тое, што «новае апавяданне пра будучыню гурта ў цяперашні час эвалюцыянуе» і «сюжэт», які «змяніўся»[27].
19 кастрычніка 2018 года, незадоўга да старту азіяцкай часткі тура, выйшаў новы сінгл «Starlight». У той жа дзень было абвешчана, што Yuimetal больш не удзельнічае ў Babymetal[28]. Юі апублікавала запіс, дзе патлумачыла сваё рашэнне і яе жаданне займацца сольнай кар’ерай[29].
1 красавіка 2019 года група абвясціла, што выпусціць трэці альбом на працягу гэтага года[30]. 23 красавіка было абвешчана аб Першым арэнным канцэрце ў Злучаных Штатах які павінен прайсці 11 кастрычніка на арэне The Forum[31]. Пазней апынулася, што ў гэты ж дзень выходзіць і трэці альбом гурта «Metal Galaxy»[32]. 10 мая 2019 года выйшаў новы сінгл «Elevator Girl»[33]. 1 ліпеня 2019 года гурт выпусціў новы сінгл і відэа да яго пад назвай «PA PA YA!!» сумесна з рэперам F. HERO[34]. Відэа, знятае на адным з канцэртаў на «Yokohama Arena». У відэа таксама прысутнічае дадатковы танцор Кано Фудзіхіра, адна з трох дзяўчат, у цяперашні час танцуе замест Юі — Кано Фудзіхіра, Рыха Саясі і Мамока Окадзакі, якія вядомыя як «Мсціўніцы» (англ.: The Avengers[35][36].
У кастрычніку 2019 года гурт дасягнуў вяршыні чарта Billboard Rock Top Albums Chart, стаўшы першай азіяцкай камандай, якой гэта удалося[37]. Праз год Babymetal выступілі ў якасці запрошанага артыста на EP Bring Me the Horizon Post Human: Survival Horror у песні «Kingslayer»[38].
16 лістапада 2020 года NHK абвясціў, што Babymetal прынялі ўдзел у 71-й навагодняй праграме NHK Kōhaku Uta Gassen[39]. Яны выканалі «Ijime, Dame, Zettai»[40][41] і «Endless Rain» з Ёсікі, Роджэрам Тэйларам і Браянам Мэем з Queen, Сарай Брайтман, SixTones, LiSA і Milet[42].
23 снежня 2020 года быў выпушчаны першы зборнік гурта «10 Babymetal Years»[43]. У гонар 10-годдзя ўтварэння гурта 25 жніўня 2021 года канцэртныя відэа гурта «10 Babymetal BUDOKAN» былі выпушчаныя ў фармаце аўдыё-вінілу[44]. 10 кастрычніка 2021 года гурт выпусціў загадкавае відэа, намякаючы на перапынак ці канец гурта з паведамленнем: «Тры металічных духу, якія ззялі з 2010 года, нават калі б яны пакінулі Зямлю, працягвалі б вечна ззяць ў нашых сэрцах і ва ўсёй Металічнай Галактыцы. Легенда ператвараецца ў міф, які ператвараецца ў жывую Легенду… Што чакае нас за канцом лесвіцы, якая вядзе ў жывую Легенду, ведае толькі Лісіны Бог»[45].
1 красавіка 2022 года на сваім афіцыйным сайце гурт абвясціў пра пачатак падзеі «THE OTHER ONE» — плана па аднаўленні праз віртуальны свет «METALVERSE», які «пакажа нам той бок Babymetal, пра існаванне якога мы і не падазравалі». Адначасова з гэтым на сайце быў адкрыты доступ да лічбавай галерэі «THE OTHER ONE», якая дазволіць пазнаёміцца з «зноў адкрытымі песнямі і візуальнымі эфектамі, якія будуць адноўлены на аснове алгарытму METALVERSE»[46][47].
Афіцыйна былі апублікаваныя толькі імёны асноўных удзельнікаў Babymetal.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.