From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW F01/02 — завадскі індэкс кузава пятага пакалення 7-й серыі BMW, якая выпускаецца з 2008 па 2015 год. Прэзентацыя аўтамабіля адбылася на Парыжскім аўтасалоне ў кастрычніку 2008 года.[3]
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2008—2015 |
Зборка: | ФРГ Індыя Мексіка Расія Тайланд Егіпет |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (4‑месн.) |
Даўжыня: | F01 — 5072 мм F02 — 5212 мм |
Шырыня: | 1902 мм |
Вышыня: | 1479 мм |
Колавая база: | F01 — 3070 мм F02 — 3210 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1611 мм |
Каляіна задняя: | 1650 мм |
Маса: | 1935–2055 кг |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW ActiveHybrid 7 |
Падобныя мадэлі: | Lexus LS, Audi A8, Mercedes-Benz S-клас, Cadillac XTS |
Сегмент: | F-сегмент |
Грузападымальнасць: | 650 кг |
Аб'ём бака: | 80 л (730d, 730Ld) 82 л |
Дызайнер: | Карым Хабіб Надэр Фагіхзадэх (інтэр'ер) Крыстафер Вэйл (2011, рэйстайлінг) |
BMW F01/02 выпускаецца ў задне- і поўнапрывадным варыянтах, з шэрагам бензінавых і дызельным рухавікоў. Існуе версія Long з павялічанай колавай базай, а таксама ў 2010 годзе на базе сучаснай BMW 7 series пачаўся выпуск гібрыднага прадстаўніцкага седана BMW ActiveHybrid 7. Каробка пераключэння перадач толькі аўтаматычная, 6-ці ці 8-мі ступеньчатая[4]. Апошняя ставіцца толькі на версіі 760Li і ActiveHybrid 7. Таксама існуе дробнасерыйная мадыфікацыя High Security, аснашчаная браніраванымі кузаўнымі панэлямі і куленепрабівальным шклом. Гэты аўтамабіль адпавядае класу абароны VR7 і выконвае некаторыя патрабаванні класа VR9. У абмежаваных колькасцях выпускаецца біпаліўны варыянт (бензін/вадкі вадарод) BMW Hydrogen 7.
У BMW F01/02 некаторыя дэталі хадавой часткі выраблены з алюмінія, гэта дазволіла дамагчыся большай дакладнасці рулявога кіравання. У сёмай серыі для ўсіх мадэляў машын сталі выкарыстоўваць стоп-сігналы двухступенчатага дзеяння. Усе мадэлі ў базавай камплектацыі аснашчаны новымі ксенонавымі фарамі з амывальнікамі. У якасці дадатковага абсталявання на машыны гэтай серыі могуць быць устаноўлены адаптыўныя паваротныя фары.
Да адметных ад папярэдніх пакаленняў BMW 7 асаблівасцяў знешнасці серыі F01/02 можна аднесці наступныя элементы: у пярэдняй частцы з’явіўся арыгінальны выступ на капоце, на панэлі крышкі багажніка ўстаноўлена храмаваная планка. У параўнанні з больш раннімі мадэлямі ў гэтай серыі таксама змяніліся пярэднія і заднія фары і фартухі. Іншы цікавы момант — белае шкло паказальнікаў павароту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.