BASF
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свеце[8] хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.
BASF SE | |
---|---|
Тып | Еўрапейская кампанія |
Лістынг на біржы | |
Заснаванне | 1865 |
Заснавальнікі | Friedrich Engelhorn[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Германія: Людвігсхафен |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Курт Бок (старшыня савета дырэктараў) |
Галіна | Хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | Палімеры, пластыкі і г. д. |
Уласны капітал |
|
Абарот | ▲ €63,873 млрд (2010 год) +26 % |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | €4,557 млрд (2010 год) |
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў | 109,289 тыс. (30.06.2011 г.) з іх 33,0 тыс. у LU |
Дэвіз | We create chemistry і The Chemical Company |
Даччыныя кампаніі | BASF (United States)[d], BASF (United Kingdom)[d], BASF (Canada)[d], BASF (Switzerland)[d], BASF (Netherlands)[d], BASF (Norway)[d], BASF (China)[d], BASF (France)[d], BASF[d], Deutsche Länderbank[d][3], Chemische Düngerfabrik Rendsburg[d][4], Glasurit-Werke M. Winkelmann[d][5], Gasolin[d][6], BASF Coatings[d][7], Norsk Kraftaktieselskab[d] і De Norske Salpeterverker[d] |
Сайт | www.basf.com |
Канцэрн заснаваны 6 красавіка 1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.
З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben[9].
Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак[10].
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш[10].
72 % акцый BASF належыць істытуцыянальным фундатарам (сярод якіх AXA SA — больш за 5 %, Allianz AG — 2,6 % і General Capital Group — 2,1 %).
Курт Бок (ням.: Kurt Bock) — старшыня савета дырэктараў, Юрген Штрубэ (ням.: Jürgen F. Strube) — старшыня наглядальнага савета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.