From Wikipedia, the free encyclopedia
Пі́хта[2], Ельніца[3] (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 60 відаў.
Піхта | ||||||||||||||||
Піхта белая (Abies alba)typus. Агульны выгляд дарослага дрэва. (Цюрынгенскі Лес, Германія) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Abies Mill. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||||
|
Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.
Жыве 150—400 гадоў і больш.
Піхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар’я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).
На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від[4]: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская (Abies sibirica), аднаколерная (Abies concolor), суцэльналістая (Abies holophylla), бальзамічная (Abies balsamea), Віча (Abies veitchii).
Род уключае каля 60 відаў[5][6], размеркаваных па дзясятку секцый.
Секцыя Abies Miller (Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа; Малая Азія):
Секцыя Amabilis (Matzenko) Farjon et Rushforth (Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і Японіі, высакагор’е з вялікай колькасцю ападкаў):
Секцыя Balsamea Engelm. emend. Farjon et Rushforth (тайговыя, паўночныя і высакагорныя раёны Азіі і Паўночнай Амерыкі):
Секцыя Bracteata Engelm. emend. Sarg. (Узбярэжжа Каліфорніі):
Секцыя Grandis Engelm. emend. Farjon et Rushforth (заходнія раёны Паўночнай Амерыкі аж да Мексікі, Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора; раўніна на поўначы, сярэднія вышыні на поўдні арэалу):
Секцыя Momi Franco (Усходняя і Цэнтральная Азія, Гімалаі; у асноўным нізкія і сярэднія вышыні):
Секцыя Nobilis Engelm. (Захад ЗША, высакагор’е):
Секцыя Oiamel Franco (Мексіка, высакагор’е):
Секцыя Piceaster Spach emend. Farjon et Rushforth (Паўднёвая Іспанія, Паўночна-Заходняя Афрыка):
Секцыя Pseudopicea Hickel emend. Farjon et Rushforth (Гімалаі, высакагор’е):
Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.