558-ы авіяцыйны рамонтны завод
From Wikipedia, the free encyclopedia
«558-ы авіяцы́йны рамо́нтны заво́д» («558 АРЗ») — найбольшае авіярамонтнае прадпрыемства Беларусі, што знаходзіцца ў горадзе Баранавічах Брэсцкай вобласці з мая 1953 года.
Хуткія факты Тып, Заснаванне ...
«558-ы авіярамонтны завод» | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 24 чэрвеня 1941 |
Заснавальнікі | Паўднёва-Заходні фронт Чырвонай арміі |
Размяшчэнне | Брэсцкая вобласць |
Ключавыя постаці | дырэктар Павел Пінігін[1], Андрэй Тучын |
Галіна | авіяцыйная прамысловасць |
Прадукцыя | беспілотнік, гідрацыліндры для шасі, шклопакет |
Паслугі | рамонт авіятэхнікі |
Абарот | ▲513,06 млн рублёў[2] (2019 год; $245,636 млн) |
Аперацыйны прыбытак | ▲107,986 млн рублёў (2019 год; $51,7 млн) |
Чысты прыбытак | ▲87,758 млн рублёў (2019 год; $42,016 млн) |
Аўдытар | ТАА «ФБК-Бел»[3] |
Матчына кампанія | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь |
Сайт | 558arp.by |
Закрыць
Было заснавана ў чэрвені 1941 года ў Харкаве ў якасці «38-й рухомай авіярамонтнай чыгуначнай майстэрні». Пераважна мадэрнізуе і рамантуе ваенныя верталёты і самалёты. Выпускае аднаўляльнікі мацярынскіх платаў «Нарач», беспілотнікі і шклопакеты, а таксама гідрацыліндры замкоў для створак і шасі, аварыйнага адкрыцця створак і саміх створак[4].