23-і Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
From Wikipedia, the free encyclopedia
XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» прайшоў з 4 па 11 лістапада 2016 года. Пляцоўкамі кінафестывалю сталі кінатэатры «Цэнтральны», «Мір», «Піянер», «Перамога», Музей гісторыі беларускага кіно. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць у кінатэатры «Масква».
Хуткія факты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», Агульныя звесткі ...
23-і Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | з 4 па 11 лістапада 2016 | ||
Месца | Мінск, Беларусь | ||
|
Закрыць
На кінафестываль «Лістапад» у 2016 годзе былі заяўлены 159 карцін з 45 краін, 83 з якіх прынялі ўдзел у конкурсах. Фільм адкрыцця фестывалю — альманах «Пецярбург. Толькі па любві» (Расія), фільм закрыцця — «Астаткавыя выявы» вядомага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды[1].