From Wikipedia, the free encyclopedia
2-я паветраная армія (2 ПА) — аператыўнае фарміраванне (аб’яднанне, паветраная армія) авіяцыі РСЧА (савецкіх ВПС) у складзе УС СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.
2-я паветраная армія | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Бранскі фронт |
Удзел у |
Сфармавана 12 мая 1942 года загадам НКА ад 5 мая 1942 года на базе ВПС Бранскага фронту другога фарміравання[1].
Баявы шлях 2-й паветранай арміі праходзіў па тэрыторыі Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і Чэхаславакіі. Фарміраванне ўдзельнічала ў абарончых баях на Варонежскім напрамку, затым падтрымлівала войскі Паўднёва-Заходняга фронту ў ходзе контрнаступлення пад Сталінградам (Сталінградская бітва), ва ўзаемадзеянні з 8 ПА, 16 ПА і 17 ПА змагалася за панаванне ў паветры.
У складзе Варонежскага (з 20 кастрычніка 1943 — 1-га Украінскага) фронту ўдзельнічала ў паветранай аперацыі па знішчэнні нямецкай авіяцыі на аэрадромах у маі 1943 года, у рамках Курскай бітвы.
Пасля вайны з 10 чэрвеня 1945 года па люты 1949 года дыслакавалася ў Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі ў складзе савецкіх акупацыйных войскаў.
У лютым 1949 года 2-я паветраная армія была перайменавана ў 59-ю паветраную армію.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.