14+
фільм Андрэя Зайцава 2015 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«14+», таксама «14+: Гісторыя першага кахання»[2] (руск.: 14+: История первой любви) — расійскі рамантычны фільм 2015 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Глеб Калюжны[ru] і Ульяна Васьковіч[3].
14+ | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм, моладзевы фільм[d] і рамантычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Централ Партнершип[d] |
Працягласць | 106 хв. |
Зборы | 173 616 $[1] |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2015 |
Наступны фільм | 14+: Працяг |
IMDb | ID 4427076 |
Фільм апавядае гісторыю першага кахання, якая разгортваецца ў спальным раёне Масквы. Лёша — звычайны чатырнаццацігадовы падлетак, які паўдня нудзіцца ў школе, а ў вольны час сядзіць у сацыяльных сетках, слухае музыку або бадзяецца з сябрамі па ваколіцы. Але аднойчы ён заўважае дзяўчынку Віку — і яго жыццё мяняецца. Цяпер увесь свет круціцца вакол таго, як пазнаёміцца з абранніцай, як упершыню загаварыць з ёй. Але падлеткавая няўпэўненасць і сарамлівасць не адзіныя складанасці — справа ў тым, што Віка вучыцца ў «варожай» школе і стасункі з ёй пагражаюць Лёшу сур’ёзнымі праблемамі.
Фільм ствараўся пры падтрымцы «Фонда кино[ru]» і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі[ru][4]. Здымкі праходзілі ўлетку 2013 года ў спальных раёнах Масквы. Усе падлеткі ў кадры — непрафесійныя акцёры-дэбютанты, знойдзеныя праз сацыяльную сетку «ВКонтакте»[5].
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 7 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім кінафестывалі, у праграме «Generation 14plus». Прэм’ера ў Расіі адбылася 8 чэрвеня 2015 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы фестывалю «Кінатаўр[ru]». У шырокі пракат стужка выйшла 8 кастрычніка 2015 года. Вялікую папулярнасць фільм набыў на YouTube, дзе колькасць праглядаў пераадолела мяжу ў 140 мільёнаў.
У красавіку 2023 года выйшаў сіквел фільма — «14+: Працяг», які атрымаў адмоўныя водгукі ў прэсе[6] і сярод гледачоў[7].