Сатурн (планета)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сатурн — шостая планета ад Сонца і другая па памерах планета ў Сонечнай сістэме пасля Юпітэра. Сатурн, а таксама Юпітэр, Уран і Нептун, класіфікуюцца як газавыя гіганты. Сатурн названы ў гонар рымскага бога земляробства. Сімвал Сатурна — .
Сатурн | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Адкрыццё | |||||||||||||||||||||
Спосаб выяўлення | прамое назіранне | ||||||||||||||||||||
Арбітальныя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||
Перыгелій |
1 353 572 956 км 9,048 а. а. |
||||||||||||||||||||
Афелій |
1 513 325 783 км 10,116 а. а. |
||||||||||||||||||||
Вялікая паўвось (a) |
1 433 449 370 км 9,582 а. а. |
||||||||||||||||||||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,055 723 219 | ||||||||||||||||||||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 10 759,22 дзён (29,46 гадоў)[1] | ||||||||||||||||||||
Сінадычны перыяд абарачэння | 378,09 дзён | ||||||||||||||||||||
Арбітальная скорасць (v) | 9,69 км/с | ||||||||||||||||||||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 113,642 811° | ||||||||||||||||||||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 336,013 862° | ||||||||||||||||||||
Спадарожнікі | 82 | ||||||||||||||||||||
Фізічныя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||
Сплюшчанасць | 0,097 96 ± 0,000 18 | ||||||||||||||||||||
Экватарыяльны радыус | 60 268 ± 4 км [2] | ||||||||||||||||||||
Палярны радыус | 54 364 ± 10 км [2] | ||||||||||||||||||||
Плошча паверхні (S) | 4,272×1010 км²[3] | ||||||||||||||||||||
Аб'ём (V) | 8,2713×1014 км³ [4] | ||||||||||||||||||||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 0,687 г/см³ [2][4] | ||||||||||||||||||||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 10,44 м/с²[4] | ||||||||||||||||||||
Другая касмічная скорасць (v2) | 35,5 км/с[4] | ||||||||||||||||||||
Перыяд вярчэння (T) | 10г 34хв 13с ± 2с[5] | ||||||||||||||||||||
Нахіл восі | 26,73°[4] | ||||||||||||||||||||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | 83,537° | ||||||||||||||||||||
Альбеда |
0,342 (Бонд) 0,47 (геам.)[4] |
||||||||||||||||||||
Бачная зорная велічыня | ад +1.47 да −0.24 [6] | ||||||||||||||||||||
Абсалютная зорная велічыня | 0,3 | ||||||||||||||||||||
Вуглавы дыяметр | 9% | ||||||||||||||||||||
Тэмпература | |||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||
узровень 1 бара |
|
||||||||||||||||||||
0,1 бара |
|
||||||||||||||||||||
Атмасфера | |||||||||||||||||||||
|
У асноўным Сатурн складаецца з вадароду, з прымесямі гелію і слядамі вады, метану, аміяку і цяжкіх элементаў. Унутраная вобласць ўяўляе сабой невялікае ядро з жалеза, нікелю і лёду, пакрытае тонкім слоем металічнага вадароду і газападобным вонкавым слоем. Знешняя атмасфера планеты здаецца з космасу спакойнай і аднастайнай, хоць часам на ёй з'яўляюцца доўгачасовыя ўтварэнні. Хуткасць ветру на Сатурне можа дасягаць месцамі 1800 км/г, што значна больш, чым на Юпітэры. У Сатурна ёсць планетарнае магнітнае поле, якое займае прамежкавае становішча па напружанасці паміж магнітным полем Зямлі і магутным полем Юпітэра. Магнітнае поле Сатурна распасціраецца на 1 000 000 кіламетраў у кірунку Сонца. Ударная хваля была зафіксавана «Вояджэрам-1» на адлегласці ў 26,2 радыуса Сатурна ад самой планеты, магнітапаўза размешчана на адлегласці ў 22,9 радыуса.
Сатурн валодае сістэмай кольцаў, якая складаецца галоўным чынам з часцінак лёду, меншай колькасці цяжкіх элементаў і пылу. Вакол планеты абарачаюцца 82 вядомыя на дадзены момант спадарожнікі. Тытан — самы буйны з іх, а таксама другі па памерах спадарожнік у Сонечнай сістэме (пасля спадарожніка Юпітэра, Ганімеда), які пераўзыходзіць па сваіх памерах Меркурый і валодае адзінай сярод спадарожнікаў Сонечнай сістэмы шчыльнай атмасферай.
У цяперашні час на арбіце Сатурна знаходзіцца аўтаматычная міжпланетная станцыя «Касіні», якая была запушчана ў 1997 годзе і даляцела да сістэмы Сатурна ў 2004. У задачы станцыі ўваходзіць вывучэнне структуры кольцаў, а таксама дынамікі атмасферы і магнітасферы Сатурна.