From Wikipedia, the free encyclopedia
Яраполк Святаславіч (? — 978) — князь кіеўскі (970—972), вялікі князь кіеўскі (972—978).
Яраполк Святаславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ꙗропълъкъ Свѧтославличь | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Ігаравіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Святаславіч | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
11 чэрвеня 978 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Святаслаў Ігаравіч[1][2] | ||||||
Маці | Прадслава[d] | ||||||
Жонка | Юлія[d] | ||||||
Дзеці | Святаполк | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Святаслава Ігаравіча.
Упершыню згадваецца пад 968 годам, калі печанегі ў адсутнасць Святаслава аблажылі Кіеў, дзе знаходзілася княгіня Вольга з трыма ўнукамі — Яраполкам, Алегам і Уладзімірам. У 970 годзе Святаслаў дзеліць уладанні паміж сынамі — Яраполк становіцца атрымаў старэйшы сталец у Кіеве. Святаслаў Ігаравіч загінуў у 972 годзе, такім чынам Яраполк стаў старэйшым князем.
У 975 годзе па намове ваяводы Свенельда князь Яраполк захапіў Драўлянскую зямлю, уладанне брата Алега, які пры гэтым загінуў у баі пад Оўручам. Другі брат — наўгародскі князь Уладзімір, дазнаўся пра гібель Алега і ўцёк з Ноўгарада да варагаў у Швецыю, а Яраполк пасадзіў у Ноўгарадзе сваіх намеснікаў.
У 976 годзе Яраполк хадзіў супраць печанегаў і, перамогшы іх, усклаў даніну. У 977 годзе на службу да Яраполка прыйшоў печанежскі князь Ілдзея. У 977 годзе ў Кіеў прыбыло візантыйскае пасольства, пацвердзіўшы ранейшыя мірныя пагадненні Русі і Візантыі.
У 978 годзе Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад і абвясціў вайну Яраполку. Абодва браты сваталіся да Рагнеды, дачкі полацкага князя Рагвалода, які прыняў сватаўство Яраполка і адмовіў Уладзіміру.
Войска Уладзіміра захапіла Полацк, Рагвалод з сям’ёй забілі, а Рагнеда прымушана стаць уладзіміравай жонкай. Уладзімір аблажыў Кіеў, Яраполк выбег адтуль і закрыўся ў Родні. Ваявода Яраполка Блуд здрадзіў яго, заманіў на перамовы з Уладзімірам, дзе Яраполка забілі.
У 1044 годзе рэшткі Яраполка эксгумавалі, ахрысцілі і паклалі ў царкве Святой Багародзіцы ў Кіеве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.