From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Хавікзоон Стэн (нідэрл.: Jan Havickszoon Steen; каля 1626, Лейдэн — да 3 лютага 1679, Лейдэн) — галандскі жывапісец.
Ян Стэн | |
---|---|
нідэрл.: Jan Steen | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Jan Havicksz. Steen |
Дата нараджэння | 1626[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1679[4][5][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | сын півавара |
Грамадзянства | |
Жонка | Grietje Van Goyen[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | жанравы жывапіс[3], гістарычны жывапіс[3], пейзаж[3], партрэт[3] і аўтапартрэт[3] |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d][6] |
Уплыў |
Адрыян ван Остадэ Карнеліс Пітэрс Бега |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1626 годзе ў Лейдэне. Вучыўся жывапісу ў Нікалауса Кнюпфера ва Утрэхце, а потым верагодна вучыўся ў Харлеме ў Адрыяна ван Остадэ і магчыма ў Дзірка Халса.
У 1648 годзе ён уступіў у Лейдэнскую гільдыю мастакоў, ў 1649 годзе ажаніўся і пераехаў у Гаагу, дзе працаваў да 1653 года. З 1654 па 1658 г. ён пражываў у Лейдэне, потым да 1669 года — у Харлеме, а у 1672 годзе набыў ліцэнзію на адкрыццё карчмы ў Лейдэне.
Ян Стэн пісаў партрэты, пейзажы, кампазіцыі на біблейскую і міфалагічную тэмы. Перавагу ж аддаваў бытавому жанру. Яго творы вызначаюцца вастрынёй, сатырычнай характарыстыкай персанажаў, майстэрствам у перадачы фігур, дэталей побыту і адзення, прасякнуты грубаватым, але добразычлівым гумарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.