(пам. 1748) падскарбі вялікі літоўскі, ваявода берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.
Ян Міхал Салагуб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Панятоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Ежы Флемінг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Тадэвуш Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Караль Юзаф Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1675 | ||||||
Смерць |
8 мая 1748[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Салагубы | ||||||
Бацька | Геранім Салагуб[d] | ||||||
Маці | Кацярына з Гротгусаў[d] | ||||||
Жонка | Алена з Шамоўскіх[d], Канстанцыя з Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў[d] і Тэрэза з Агінскіх[d][2] | ||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: Юзаф Антоні, Антоні Юзаф, Кацярына, Ганна |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.
У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747[3].
У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Памёр 8 мая 1748 года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаў[4].
У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685—1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.
Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720—1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.