(1637—1695) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Караль Дольскі (1637 — 29 красавіка 1695) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Ян Караль Дольскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Казімір Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Павел Сапега | ||||||
Нараджэнне | 4 лістапада 1637[1] | ||||||
Смерць |
29 красавіка 1695[2][3][…] (57 гадоў) |
||||||
Род | Дольскія[d][5] | ||||||
Бацька | Мікалай Дольскі[d][6] | ||||||
Маці | Алена з Ельскіх[d][6] | ||||||
Жонка | Альжбета з Астрарогаў[d][4][7] і Ганна з Хадароўскіх[d][4][8] | ||||||
Дзеці | Кацярына з Дольскіх[d][4], Ганна з Дольскіх[d][4], Тэадор Дольскі[d][4], Ігнацы Дольскі[d][4], Томаш Дольскі[d][4], Ян Дольскі[d][4], Марыяна з Дольскіх[d][4], Юзаф Дольскі[d][4], Марыяна з Дольскіх[d][4][7], Станіслаў Дольскі[d][4][7], Ян Хрызастом Дольскі[d][4][7] і Крыштаф Дольскі[d][7] |
Падстолі слонімскі з 1656, пінскі падкаморы (1662—1666) і маршалак (1666—1676), адначасова вялікі крайчы літоўскі (1670—1676), вялікі падчашы літоўскі (1676—1685), надворны (1685—1691) і вялікі маршалак літоўскі (з 1691).
Палкоўнік каралеўскі, староста пінскі і ваўкавыскі, адміністратар Аліцкай эканоміі.
Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расіяй, Турцыяй. У 1690 атрымаў ад урада Рэчы Паспалітай зямлю пад Пінскам, дзе збудаваў прадмесце Каралін і бастыённы замак. Фундаваў кляштары і калегіумы піяраў у Дубровіцы ў 1684 і ў Любяшове (Новым Дольску) у 1686.
У канцы жыцця карыстаўся графскім тытулам.
Паходзіў з княжацкага роду Дольскіх, сын пінскага харунжага Мікалая і Алены з Ельскіх.
Быў двойчы жанаты: з Альжбетай Астрарог і Ганнай Хадароўскай. 10 дзяцей Яна Караля памерлі ў маленстве, дачка Кацярына выйшла за Міхала Сервацыя Вішнявецкага (пасынак Яна Караля, сын яго другой жонкі Ганны Хадароўскай ад першага шлюбу). Ян Караль быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Дольскіх, маёнткі роду адышлі да Вішнявецкіх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.