Яно́тавыя (Procyonidae) — сямейства млекакормячых з атрада драпежных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Большасць янотавых жывуць ва ўмераных і трапічных шыротах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Еўразіі інтрадукаваны амерыканскі від — янот-паласкун (Procyon lotor).
Па сваёй форме янотавыя з'яўляюцца сярэднім звяном паміж Mustelidae і мядзведзевымі (Ursidae). Ва ўсякім выпадку, янотавыя і мядзведжыя яшчэ параўнальна нядаўна мелі агульных продкаў. Першыя янотавыя жылі ў Еўразіі, адкуль праз злучэнне, якое існавала некалі, патрапілі ў Амерыку. У Старым свеце пасля гэтага вымерлі, не вытрымаўшы канкурэнцыі з Viverridae, якія занялі аналагічныя экалагічныя нішы.
Nasua nasua
Bassariscus astutus
Bassariscus sumichrasti
Potos flavus
Bassaricyon gabbii