Юрый Аляксеевіч Гагарын
лётчык-касманаўт СССР, першы чалавек у свеце, які здзейсніў касмічны палёт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́рый Аляксе́евіч Гага́рын (9 сакавіка 1934, в. Клушына, Гжацкі раён, Смаленская вобласць, РСФСР — 27 сакавіка 1968), каля сяла Навасёлава, Кіржацкі раён, Уладзімірская вобласць, СССР) — лётчык-касманаўт СССР № 1, Герой Савецкага Саюза, кавалер вышэйшых знакаў адрознення шэрага дзяржаў, ганаровы грамадзянін шматлікіх савецкіх і замежных гарадоў.
Юрый Аляксеевіч Гагарын | |
---|---|
руск.: Юрий Алексеевич Гагарин | |
Краіна: | СССР |
Спецыяльнасць: | Лётчык-касманаўт |
Воінскае званне: | палкоўнік[1], падпалкоўнік[1], маёр[1], старшы лейтэнант[1] і лейтэнант[1] |
Экспедыцыі: | Усход-1 |
Час у космасе: | 1 гадзіна 48 хвілін |
Дата нараджэння: | 9 сакавіка 1934(1934-03-09)[2][3][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 27 сакавіка 1968(1968-03-27)[2][3][…] (34 гады) |
Месца смерці: | |
Аўтограф: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палкоўнік ВПС (1963). Лётчык-касманаўт СССР, Ваенны лётчык 1-га класа, ЗМС СССР (1961). Член ЦК УЛКСМ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7-га і 8-га скліканняў.
12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын стаў першым чалавекам у сусветнай гісторыі, які здзейсніў палёт у касмічнай прасторы[5][6]. Ракета-носьбіт «Усход» з караблём «Усход-1», на борце якога знаходзіўся Гагарын, была запушчана з касмадрома «Байканур». Пасля 108 хвілін палёту Гагарын паспяхова прызямліўся ў Саратаўскай вобласці, непадалёк ад горада Энгельса. Пачынаючы з 12 красавіка 1962 года, дзень палёту Гагарына ў космас быў абвешчаны святам — Днём касманаўтыкі.
Першы касмічны палёт выклікаў вялікую цікавасць ва ўсім свеце, а сам Юрый Гагарын ператварыўся ў сусветную славутасць. Па запрашэннях замежных урадаў і грамадскіх арганізацый ён наведаў каля 30 краін[7]. Шмат у першага касманаўта было падарожжаў і па Савецкаму Саюзу. У наступныя гады Гагарын вёў вялікую грамадска-палітычную працу, скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя прафесара М. Я. Жукоўскага, працаваў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў і рыхтаваўся да новага палёту ў космас.
27 сакавіка 1968 года Юрый Гагарын загінуў у авіяцыйнай катастрофе паблізу вёскі Навасёлава Кіржацкага раёна Уладзімірскай вобласці, выконваючы навучальны палёт на самалёце МіГ-15УТІ пад кіраўніцтвам дасведчанага інструктара У. С. Сярогіна. Прычыны і акалічнасці авіякатастрофы застаюцца не цалкам высветленымі да сённяшняга дня.
У сувязі з гібеллю Гагарына ў Савецкім Саюзе была абвешчана агульнанацыянальная жалоба (упершыню ў гісторыі СССР у памяць пра чалавека, які не з’яўляўся кіраўніком дзяржавы). У гонар першага касманаўта Зямлі быў пераназваны шэраг населеных пунктаў (уключаючы яго родны горад — Гжацк), названы вуліцы і праспекты. У розных гарадах свету было ўсталявана мноства помнікаў Гагарыну.