Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юбіле́йны меда́ль «40 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 снежня 1957 года ў азнаменаванне 40-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалі — мастак В. І. Гаголін.
Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | маршалам, генералам, адміралам, афіцэрам, а таксама старшыням, сяржантам, салдатам і матросам звыштэрміновай службы | ||
Падставы ўзнагароджання | знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР | ||
Дата заснавання | 18 снежня 1957 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 820 080 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» | ||
Малодшая | Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбілейным медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца маршалы, генералы, адміралы, афіцэры, а таксама старшыны, сяржанты, салдаты і матросы звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР.
Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту».
Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалем «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 820 080 чалавек.