From Wikipedia, the free encyclopedia
Эш-Шэйх[1] — горны масіў у горным хрыбце Антыліван. Найвышэйшы пункт — 2814 м над узроўнем мора. Даўжыня масіва каля 60 км, плошча каля 1000 км². Эш-Шэйх уваходзіць у вадазборны басейн трох асноўных крыніц ракі Іардан — Эль-Хасбані, Лідані і Баніяс.
Эш-Шэйх? | |
---|---|
ар. جبل الشيخ, іўр. הר חרמון | |
Найвышэйшы пункт | 2814 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны на мяжы Сірыі і Лівана і знаходзіцца пад сірыйскім кантролем. Паўднёвыя схілы Эш-Шэйха, зніжаючыся, часткова пераходзяць у Галанскія вышыні. Разам з Галанскімі вышынямі паўднёвыя схілы Эш-Шэйха былі захопленыя Ізраілем у Сірыі падчас Шасцідзённай вайны 1967 года і абвешчаныя суверэннай ізраільскай тэрыторыяй у 1981 годзе паводле «Закона аб Галанскіх вышынях». Анексія была прызнана несапраўднай Рэзалюцыяй № 497 Савета Бяспекі ААН. Вяршыня Эш-Шэйха была захоплена Ізраілем у ходзе вайны 1973 года і вернута Сірыі ў 1974 годзе ў выніку пагаднення аб падзеле сіл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.