From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнст Юліус Эпік (эст.: Ernst Julius Öpik; 23 кастрычніка 1893, Кунда — 10 верасня 1985, Бангар) — эстонскі астраном.
Эрнст Юліус Эпік | |
---|---|
эст.: Ernst Julius Öpik | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1893[1][2] |
Месца нараджэння | Кунда, Ляэнэ-Вірумаа |
Дата смерці | 10 верасня 1985[1][2] (91 год) |
Месца смерці | Бангар, Паўночная Ірландыя |
Грамадзянства | |
Дзеці | Uuno Öpik[d] і Helgi Öpik[d] |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, кампазітар, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Астраномія |
Месца працы | Тартуская абсерваторыя (1930—1934), Арманская абсерваторыя (1948—1981) |
Альма-матар | Маскоўскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды | Медаль Кэтрын Брус |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1919 года працуе ў абсерваторыі ў Ташкенце.
З 1921 года — у Эстоніі, працаваў у абсерваторыі Тартускага ўніверсітэта (з перапынкам у 1930—1934 гадах на працу ў Гарвардзе).
У 1944 годзе перад наступам савецкай арміі бег у Гамбург, дзе ў 1945—1947 гадах выкладаў у створаным тут Балтыйскім універсітэце. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію і правёў астатнія 40 гадоў жыцця ў Паўночнай Ірландыі. У 1948—1981 гадах працаваў у Арманскай абсерваторыі.
У 1950—1981 гадах таксама быў галоўным рэдактарам «Ірландскага астранамічнага часопіса» (англ.: Irish Astronomical Journal).
Сваю першую кнігу, «Сонца паводле найноўшых даследаванняў», Эпік апублікаваў па-руску яшчэ ў 1919 годзе ў Маскве. У 1922 годзе ён зрабіў прагноз адносна шчыльнасці кратараў на паверхні Марса, пацверджаны назіраннямі са штучных спадарожнікаў Марса праз паўстагоддзі. У 1922 годзе ён ацаніў адлегласць да туманнасці Андрамеды[4] і зрабіў гэта раней і дакладней за Хабла. Аднак асноўны ўнёсак Эпік унёс у даследаванне малых аб'ектаў Сонечнай сістэмы — у прыватнасці, астэроідаў і камет. У 1932 годзе ён высунуў гіпотэзу пра паходжанне камет Сонечнай сістэмы з воблака малых аб'ектаў, які абарачаецца вакол Сонца па аддаленай арбіце, — у 1950-я гады гэту гіпотэзу развіў Ян Хендрык Оарт, і гэта з'ява атрымала назву воблага Оарта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.