From Wikipedia, the free encyclopedia
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; 30 лістапада 1926[1][2][…], Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[3] — 17 кастрычніка 2024[4][5], Маямі-Біч[d], Фларыда) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».
Эндру Віктар Шалі | |
---|---|
англ.: Andrew W. Schally | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 2024[4][5] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Kazimierz Schally[d] |
Род дзейнасці | урач, біяхімік, даследчык |
Навуковая сфера | біяхімія, эндакрыналогія і фізіялогія[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Rudolf Klimek[d] |
Вядомы як | адкрыў сакрэцыю пептыдных гармонаў мозгу |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні.
У 1950 годзе скончыў Лонданскі ўніверсітэт, у 1955 годзе — ўніверсітэт Мак-Гіла (Канада). З 1950 года працаваў у Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года — ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года — прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.
Памёр 17 кастрычніка 2024 года ў Маямі-Біч (ЗША).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.