Эмар
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмар (араб. إيمار), у нашы дні Тэль-Мескенэ (араб. تل مسكنة) — помнік археалогіі на месцы старажытнага горада бронзавага веку за 80 км на паўднёвы ўсход ад Алепа на поўначы Сірыі.
Эмар вядомы з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. як важны гандлёвы цэнтр паўночнай Месапатаміі. Яго месцазнаходжанне ў верхняй плыні Еўфрата з’яўлялася стратэгічным, паколькі злучала ніжнюю Месапатамію з Міжземнамор’ем і Малой Азіяй. Падчас археалагічных раскопак на месцы горада было знойдзена 1170 клінапісных тэкстаў. Большасць з іх была складзена на акадскай мове, каля 100 тэкстаў — на хурыцкай, 2 тэксту — на хецкай.
Тэксты з Мары XVIII ст. да н. э. паведамляюць, што Эмар уваходзіў у склад амарэйскай дзяржавы Ямхад. У XIII ст. да н. э. увайшоў у склад Хецкай імперыі. Выяўлены гандлёвыя і палітычныя сувязі горада з Ісінам, Асірыяй, Эблай і г. д. Эмар перастаў існаваць каля 1187 г. да н. э. у перыяд катастрофы бронзавага веку.
Археалагічныя раскопкі на месцы Эмара былі ўпершыню праведзены 2 французскімі групамі вучоных у 1972—1976 гг. у сувязі з будаўніцтвам вадасховішча Эль-Асад, якое павінна было затапіць рэшткі помніка. Пасля будаўніцтва дамбы на Еўфраце вада пакрыла яго частку, астатні Эмар апынуўся на паўвостраве. З 1976 г. да 1992 г. помнік не ахоўваўся, не аднойчы рабаваўся марадзёрамі. З 1992 г. знаходзіўся пад аховай сірыйскага дэпартамента старажытнасцей, у 1996 г. — пачатку 2000-х арганізоўваліся сумесныя раскопкі сірыйскіх і нямецкіх археолагаў. Пасля іх заканчэння месца было закансервавана.
Рэшткі старажытнага Эмара прадстаўлены 3 археалагічнымі пластамі. Найбольш важныя знаходкі: храм Баала, рэзідэнцыя валадара, «ніжні горад» з храмам М2 (магчыма, для шанавання Астарты) і домам жраца, дзе знаходзілася школа і была знойдзена значная частка клінапісных тэкстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.