From Wikipedia, the free encyclopedia
Элісенда дэ Манкада-і-Луна (ісп.: Elisenda de Moncada y Luna) (1292, Манкада, Каталонія — 1364, Барселона, Каталонія) — дачка барона дэ Манкада і дэ Атона Педра II дэ Манкада з дому Манкада; у замужжы — каралева Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі.
Элісенда дэ Манкада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Elisenda de Moncada | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Кіпрская | ||||||
Пераемнік | Тарэса дэ Энтенца | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Кіпрская | ||||||
Пераемнік | Тарэса дэ Энтенца | ||||||
Нараджэнне |
1292 Манкада-і-Рэшак, Каталонія |
||||||
Смерць |
1364 Барселона, Каталонія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Манкада | ||||||
Бацька | Педра II дэ Манкада | ||||||
Маці | Элісенда дэ Пінас | ||||||
Муж | Хаймэ II Арагонскі | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элісенда дэ Манкада нарадзілася ў 1292 годзе ў Манкадзе, у Каталоніі. Яна была дачкой Педра II, барона дэ Манкада і дэ Атона і Элісенды дэ Пінас.
25 снежня 1322 года ў Тарагоне яна была выдадзена замуж за Хаймэ II, караля Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі, графа Барселоны і іншых земляў Каталоніі. Гэта быў чацвёрты і апошні шлюб караля, за тры гады да вяселля заўдавелага ў трэці раз. Хаймэ II спадзяваўся праз гэты саюз умацаваць адносіны паміж тронам Арагона і малодшай галіной уплывовага феадальнага роды Манкада, які меў шматлікія ўладанні ў Каталоніі і на Сіцыліі.
У 1326 годзе каралева Элісенда дэ Манкада заснавала жаночы манастыр у Педральбесе, прыгарадзе Барселоны, даручыўшы яго клопатам манашак з ордэны кларысінак. У наступным годзе яна заўдавела і пасялілася ў доме каля заснаванага ёю манастыра. Тут каралева пражыла трыццаць сем гадоў. Элісенда дэ Манкада памерла ў 1364 годзе і была пахавана ў манастыры Педральбес.
Шлюб Элісенды дэ Манкада і Хаймэ II Арагонскага быў бяздзетным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.