Шэршэль
горад у Алжыры From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэршэ́ль (араб. شرشال) — горад і порт у Алжыры ў вілаеце Тыпаса, у 90 км ад сталіцы дзяржавы.
Горад
| ||||||||||||
Гісторыя
Заснаваны фінікійцамі пад назвай Іол. У VI ст. да н.э. увайшоў у склад Карфагенскай дзяржавы, пасля Другой Пунічнай вайны — Нумідыі, а пасля далучэння большай часткі Нумідыі да Рыма стаў сталіцай незалежнага царства Маўрэтанія.
У 20 г. да н.э. маўрэтанскі цар Юба II перайменаваў горад у Цэзарэю, або Цэзарэю Маўрэтанскую, — у гонар імператара Аўгуста — і перабудаваў яго ў рымскім стылі. У 44 годзе Маўрэтанія была далучаная Клаўдзіем да Рымскай імперыі, і Цэзарэя стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Маўрэтанія Цэзарэйская. У V ст. Цэзарэю спалілі вандалы, аднак з вяртаннем афрыканскіх правінцый пад візантыйскую ўладу горад быў адбудаваны.
У VIII ст. горад занялі арабы. Сучасная назва — Шэршэль — з'яўляецца пераробленым на берберскі лад рымскім імем горада.
Вядомыя асобы
- Марк Апелій Север Макрын (164—218) — рымскі імператар.
- Асія Джэбар — алжырская пісьменніца і кінарэжысёр.
Літаратура
- Кесария // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэршэль
- Фатаграфіі Шэршэля (фр.)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Infobox World Heritage Site}}. |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.