From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэніл — жакардавая тканіна са складаным малюнкам пляцення. У структуры мае адну або некалькі шэнілавых нітак з варсінкамі[1]. Назва «шэніл» мае французскае паходжанне, у перакладзе азначае «вусень» (ад фр.: chenille)[2]. Назва дадзена па складзе нітак, асновай якіх з’яўляюцца начасаныя, пухнатыя валокны.
Тэхналогію атрымання пражы стварылі некалькі стагоддзяў таму ў ЗША, і на працягу доўгага часу яна лічылася эксклюзівам.
Тканіна шэніл шчыльнага крою выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі: крэслаў, канапаў і іншай мяккай мэблі . Больш лёгкі крой выкарыстоўваюць для фіранак, абіўкі сцен і іншага.
Шэнілавая тканіна выдатна паглынае шум і святло, таму часцей за ўсё выкарыстоўваецца для фіранак або штор. Яна з’яўляецца мяккай, эластычнай, і не мяняе свайго першапачатковага выгляду пасля мыцця або чысткі. Мае розныя расфарбоўкі, арнаменты і ўзоры, што дазваляе рэалізоўваць любыя фантазіі. Дзякуючы ўласцівасцям нітак тканіна зносаўстойлівая і даўгавечная. Экалагічная, паколькі ў складзе прысутнічае шмат бавоўны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.