Шылуце
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Шылуце (літ.: Šilutė, ранейшая назвы — Хейдэкруг, ням.: Heydekrug, беларуская назва Шылакарчма́) — горад у заходняй Літве, недалёка ад мяжы з Расіяй і Куршскага заліва. Колькасць насельніцтва складае каля 21 тыс. чалавек. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шылуцкага раёна Клайпедскага павета. Шылуце адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Шылакарчма была заснавана ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльзітам (цяпер Савецк) на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Спачатку гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўцы на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва горада). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна развівацца. З-за блізкасці буйных гарадоў Шылуце не атрымліваў статус горада да 1941 года. На працягу 500 гадоў горад быў славуты сваім рыбным гандлем.
У 1923 годзе разам з Клайпедай Шылуце адышоў Літоўскай Рэспубліцы, але ў 1939 годзе дабравольна перададзена ў склад Германіі. У часы Другой Сусветнай вайны тут размяшчаўся буйны лагер для ваеннапалонных.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.