From Wikipedia, the free encyclopedia
Шмуэль Нігер (15 чэрвеня 1883, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 снежня 1955) — літаратурны крытык, празаік і публіцыст .
Шмуэль Нігер | |
---|---|
Шмуэль Вольфавіч Чарны | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1883[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1955[1][2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка крамы Вольфа Чарнага і Брохі Гурвіч. У 1896 г. пераехаў у Мінск, дзе неўзабаве далучыўся да партыі сіяністаў-сацыялістаў. Удзельнічаў у нелегальнай агітацыйнай дзейнасці, пісаў рэвалюцыйныя пракламацыі і артыкулы (ананімна ці пад рознымі псеўданімамі). Неаднаразова арыштоўваўся (у Варшаве, Дзвінску, Адэсе) і падвяргаўся катаванням.
Першыя працы пісаў на іўрыце і рускай мове, пасля рэвалюцыі 1905 г. перайшоў на ідыш. У 1908—1909 гг. — Рэдактар віленскага часопіса «Літэрарышэ манатшрыфтн» («Literarische Monatschriften»), заснаванага ім сумесна з А. Вайтэрам і Шмар’е Гарэлікам.
У 1909 пераехаў у Берлін, затым у Берн, дзе вывучаў ва ўніверсітэце філасофію і сусветную літаратуру. У 1912 г., вярнуўшыся ў Вільню, рэдагаваў штомесячнік «Дзі ідышы велт», у 1913 — зборнік «Дэр пінкес» («Летапіс», пры садзейнічанні Б. Борахава).
У 1918 г. у Маскве рэдагаваў штотыднёвік «Култур ун білдунг», у 1919 г. у Вільні — штомесячнік «Дзі нае велт». У 1919 г. пасля пагрому ў Вільні, у якім быў забіты А. Вайтэр, эміграваў у ЗША. Да канца жыцця працаваў у газеце «Тог», дзе публікаваў штотыднёвыя крытычныя нарысы. У 1941—1947 гг. быў таксама сурэдактар літаратурнага штомесячніка «Дзі цукунфт». У 1954 г. удзельнічаў у рэдагаванні «Лексікон фун дэр найер идишер літаратур» («Лексікон новай яўрэйскай літаратуры»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.