Шахдагскі нацыянальны парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шахдагскі нацыянальны парк (азерб.: Şahdağ Milli Parkı) — адзін з нацыянальных паркаў Азербайджана. Заснаваны ў 2006 г. Размешчаны на поўначы краіны, на паўднёвым схіле Вялікага Каўказскага хрыбта, на мяжы з Грузіяй і Расіяй. Агульная плошча парку 130 508,1 гектара (1305,081 км²). Гара Базардзюзю — найвышэйшы пункт Азербайджана (і самы паўднёвы пункт Расіі) знаходзіцца ў Шахдагскім нацыянальным парку.
Шахдагскі нацыянальны парк | |
---|---|
Şahdağ Milli Parkı | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Азербайджан, Ісмаілінскі раён, Губінскі раён, Кусарскі раён, Габалінскі раён, Агузскі раён, Шамахінскі раён |
Плошча | 130,508.1 га (1305.081 км²) |
Дата заснавання | 8 снежня 2006 |
Кіруючая арганізацыя | Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана |
Указ аб стварэнні парка падпісаны прэзідэнтам Азербайджана 8 снежня 2006 г. Парк быў створаны ў 2008 г. на тэрыторыі Ісмаілінскага і Піргулінскага запаведнікаў. Мяркуецца, што яго тэрыторыя будзе ў далейшым істотна пашырана, так што ён стане самым вялікім нацыянальным паркам краіны і будзе знаходзіцца на тэрыторыі шасці раёнаў Азербайджана: Ісмаілінскага, Губінскага, Кусарскага, Габалінскага, Агузскага і Шамахінскага.