Шаблон:Падзеі 6 кастрычніка
шаблон праекта Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
- 105 да н.э.: У бітве пад Араўзіонам рымляне пацярпелі найбуйнейшае паражэнне ад германцаў.
- 1596: У Берасці часткай праваслаўных епіскапаў абвешчана аб’яднанне Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай з Каталіцкай царквой пад уладай Папы Рымскага (Берасцейская унія).
- 1769: Брытанскі мараплаўца Джэймс Кук высадзіўся ў Новай Зеландыі.
- 1939: Перамогай нацысцкай Германіі скончылася Польская абарончая вайна 1939 года.
- 1914: Нарадзіўся Тур Хеердал, нарвежскі падарожнік і вучоны (на фота).
- 1956: У Будапешце (Венгрыя) адбываецца масавая маніфестацыя з нагоды перазахавання вядомых ахвяр рэпрэсій 1949 года.
- 1973: Егіпет і Сірыя напалі на Ізраіль — пачатак Вайны Суднага дня.
- 1996: Папа Рымскі беатыфікаваў Трынаццаць падляшскіх мучанікаў.