Шаблон:Выбраны змест/Мінск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінск (да 29 ліпеня 1939 г. — Менск) — сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі.
![Герб Мінска](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Coat_of_arms_of_Minsk.svg/320px-Coat_of_arms_of_Minsk.svg.png)
Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. З канца XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У вайну горад моцна зруйнаваны, пазней атрымаў званне горада-героя. Адбудаваны ў 1946—1950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі (далей…).