From Wikipedia, the free encyclopedia
Фалунская чырвоная (фалунская фарба, шв. Falu rödfärg) - шведская фарба цёмнага чырвонага колеру, добра вядомая сваім выкарыстаннем у вонкавай афарбоўцы драўляных дамоў і гаспадарчых пабудоў у Скандынавіі. Атрымала сваю назву ад меднага рудніка размешчанага ў горадзе Фалун цэнтральнай Швецыі. У Фінляндыі вядомая пад назвамі punamaali (чырвоная фарба), punamultamaali (чырвоная земляная фарба) або keittomaali (вараная фарба) па спосабе яе вытворчасці. Агульнавядомы фінскі выраз punainen tupa ja perunamaa (чырвоны дом і бульбяное поле) адносіцца да ідылічнага малюнку адасобленага сямейнага жыцця ў асобным доме, і гэта прамы намёк на загарадны дом афарбаваны фалунской фарбай.
Самае ранняе засведчанне аб Фалунскім медным рудніку датавана 1288 годам, але, згодна з навуковымі дадзенымі, яго ўзнікненне адносіцца да VIII-IX стагоддзяў. Самыя раннія сведчанні выкарыстання фалунской фарбы датуюцца XVI стагоддзем. За выключэннем буйных гарадоў, як Стакгольм і Гётэбарг, у тыя часы ў Швецыі дрэва было дамінуючым будаўнічым матэрыялам. У XVII стагоддзі фалунская фарба шырока выкарыстоўваецца на драўляных асабняках, дзе яна была прызначана для імітацыі будынка з цагляным абліцоўваннем. Такія будынкі часткова нагадвалі збудаваныя на кантыненце дарагія цагляныя будынкі. Гэта стала знакам росквіту і багацця. У сярэдзіне XVIII стагоддзя пачынаецца масавая вытворчасць фарбы, што значна зніжае яе кошт. Фарба становіцца даступнай і менш заможным домаўладальнікам. Багатыя домаўладальнікі тым часам змянілі колер сваіх дамоў і катэджаў на жоўты. Фарба атрымлівае шырокае распаўсюджванне за кошт сваёй таннасці і высокай эфектыўнасці ў захаванні драўніны ад згубнага ўздзеяння суровага скандынаўскага надвор'я. Да пачатку XIX стагоддзя ўсё больш і больш драўляных будынкаў у гарадах былі альбо пафарбаваны ў светлыя адценні (напрыклад, жоўты ці белы) або атынкаваны. Колькасць будынкаў з цэглы таксама павялічылася. Аднак ўсплёск папулярнасці перамяшчаецца ў сельскую мясцовасць, калі і бедныя фермеры і арандатары пачалі фарбаваць свае дамы фалунской чырвонай. У 1930-х гадах на рынку прамысловых фарбаў з'яўляюцца алкідныя фарбы, а ў 1960-х - латэксные, і фалунскую фарбу сталі выкарыстоўваць усе радзей і радзей. У апошнія гады фарба перажывае другую маладосць за кошт росту папулярнасці да выкарыстання традыцыйных і экалагічна чыстых будаўнічых матэрыялаў.
Сучасны рэцэпт фарбы быў завершаны ў 1920 годзе:
Фактычна, колер можа быць розным - ад амаль чорнага да яркага светла-чырвонага, у залежнасці ад таго, колькі спальваецца аксіду. Розныя адценні чырвонага былі папулярныя ў розны час. Нядаўна, шляхам змешвання чорнага колеру і охры, атрымалася новае адценне гэтай фарбы - цёмна-зялёнае (Falu Grön).
У 1992 годзе на шахце ўсе запасы руды былі вычарпаныя, здабыча спынілася і з 1998 года адзінай дзейнасцю на шахце застаецца вытворчасць пігмента для фалунской фарбы. У 2001 годзе ЮНЕСКА ўключыла "Вялікую Медную гару" і медную шахту ў г. Фалун ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны. Медная шахта належыць фінска-шведскай кампаніі Stora Enso. Запасы дзындраў для вытворчасці пігмента абмежаваныя і паводле ацэнак спецыялістаў павінны скончыцца прыкладна ў 2090. Вытворчасць фарбы знаходзіцца пад кантролем дзяржавы. Па дзяржаўнай ліцэнзіі вытворчасць наладжана на двух шведскіх прадпрыемствах. На экспарт ідзе вельмі невялікая частка вырабленай фарбы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.