Чырвонае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвонае мора (араб. البحر الأحمر Bahr el-Ahmar, іўр.: ים סוף Yam Suf, фр.: mer Rouge) — унутранае мора Індыйскага акіяна, размешчана паміж Аравійскім паўвостравам і Афрыкай у тэктанічнай упадзіне. На поўначы мора прымыкае да Суэцкага перашыйка, падзеленага на дзве часткі залівамі Суэцкім і Акаба, — праз Суэцкі канал злучаецца з Міжземным морам, а з Аравійскім морам на поўдні злучаецца Баб-эль-Мандэбскім пралівам («вароты слёз (смутку)») з Адэнскім залівам. Чырвонае мора — самае салёнае мора з уваходзячых у склад Сусветнага акіяна.
Хуткія факты Чырвонае мора, Даўжыня ...
Чырвонае мора | |
---|---|
Даўжыня | 2250 км |
Шырыня | 335 км |
Плошча | 438 000 км² |
Аб'ём | 233 000 км³ |
Найбольшая глыбіня | 2111 м |
Сярэдняя глыбіня | 490 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чырвонае мора (значэнні).