Чырвонаазёрскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвонаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чырвонае Возера.
Чырвонаазёрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Старобінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Чырвонае Возера |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Створаны 20 жніўня 1924 года як Князь-Азёрскі сельсавет у складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. 8 кастрычніка 1924 года перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі. 21 жніўня 1925 года вернуты назад. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. 5 снежня 1931 года перайменаваны ў Чырвонаазёрскі ў сувязі з перайменаваннем возера Князь у Чырвонае Палессе[1]. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Даманавіцкага сельсавета[2].